Кніга чакае. 15 верасня — Дзень бібліятэк

Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма налічвае 26 бібліятэк. Кніжны фонд сістэмы – амаль 370 тысяч экзэмпляраў. Па падпісцы мы атрымліваем 139 найменняў перыядычных выданняў (з іх 75 беларускіх часопісаў і 39 газет). На службу бібліятэкарам прыходзяць сучасныя тэхналогіі. У купалаўцы дзеля камфорту і аператыўнасці абслугоўвання вядзенне чытацкага фармуляра ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме. Дарэчы, колькасць нашых пастаянных чытачоў – амаль 13 тысяч чалавек.
Сёння мы прапануем не толькі кнігі і перыёдыку. Для наведвальнікаў цэнтральнай бібліятэкі працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі з выкарыстаннем прававых рэсурсаў на розных носьбітах інфармацыі.
Сустракаемся з чытачамі і анлайн – на сайце Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і ў сацыяльных сетках. Напрыклад, праз сайт і сацыяльныя сеткі арганізаваны фотаконкурс «У зоне асобай увагі – чытанне» і конкурс эсэ «Кніга ў маім жыцці».
Гэты год вельмі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, падрыхтаванымі з удзелам бібліятэкараў. Адметнымі і запамінальнымі атрымаліся «Бібліязмярканні», свята «Дружбай нашай даражым», літаратурны фестываль «Флер’яноўскія чытанні» і іншыя.
Штомесяц у нас праходзяць прававыя гутаркі з удзелам адваката, натарыуса, супрацоўнікаў суда, судовага выканаўца.
Упершыню арганізаваны тэлемост «Дзве сястры Беларусь і Расія», дзе сустракаліся вучні СШ № 2 г. Ляхавічы і вучні СШ № 43 г. Курган.

У літаратурнай гасцёўні ладзяцца разнастайныя выставы, круглыя сталы, сустрэчы. А ў фае цэнтральнай бібліятэкі да ўсіх святаў рыхтуюцца фотазоны, дзе жадаючыя маюць магчымасць адпачыць і сфатаграфавацца.
Мы ўдзячны ўсім нашым чытачам і землякам за падораныя бібліятэцы кнігі.
Сардэчна віншуем усіх з Днём бібліятэк!
Алена МІКУЛІЧ,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу.

Наколькі ж трэба любіць кнігу, каб  выбраць яе сваёй прафесіяй, галоўнай  справай жыцця! Рыма Прытульчык працуе ў бібліятэчнай сістэме 34 гады. І ўявіць нашу купалаўку без яе штодзённай карпатлівай працы па сістэматызацыі перыёдыкі, без яе цікавых знаходак у старых газетах і  шчымлівых сцэнарыяў ужо нават немагчыма.
Па закліку душы стала бібліёграфам і  Аляксандра Новік, якая зараз дасканала вывучае краязнаўства, стварае адпаведную базу даных у цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *