Чытайце ў «ЛВ» 27 кастрычніка

АНОНС нумара:

Слова пра раёнку. 24 кастрычніка 1943 года выйшаў у свет першы нумар газеты «Совецкі патрыёт». А 24 кастрычніка 2018 года ляхавіцкая раёнка святкавала юбілей

Дзень з «ЛВ». Пажаўцелыя лісты, як цяпер прынята мераць, фармата А4 у лічаныя хвіліны разышліся па глядзельнай зале ГДК. Іх перадавалі з рук у рукі, уважліва і здзіўлена разглядвалі, чыталі і беражліва складвалі. Кожны госць вялікага свята, што арганізавала ў мінулую пятніцу раёнка, узяў дадому часцінку нашай агульнай гісторыі – ксеракопію першага нумара «Совецкага патрыёта», датаванага 24 кастрычніка 1943 года. І гэта быў адзін з падарункаў, які сённяшні калектыў «Ляхавіцкага весніка» падрыхтаваў для сваіх сяброў з нагоды 75-гадовага юбілею раённай газеты.

Да твару і сукенка, і пагоныПрапанова дапамагчы «ЛВ» выбраць наступнага героя «веснікаўскага» подыума спрацавала!  На пошту, вайбер і ў інстаграм пасыпаліся прапановы з кандыдатурамі ў газетную рубрыку. Адна зацікавіла асабліва. Падпісчыца ўпэўніла, што «такая дзяўчынка класная, цікавая, працуе ў АДАІ, займаецца спортам і…» астатняе раскажа «ЛВ».

Дарожная карта.У апошні дзень кастрычніка аўтамабілісты і дарожнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята

Малінавае захапленне. За ваколіцай Лабузоў на плошчы ў два гектары роўненькімі  радамі раскватаравалася маліна. 
Летась падпалкоўнік у  адстаўцы Уладзімір Ласый арандаваў гэты ўчастак і высадзіў больш за дзвесце кустоў салодкай ягады. Сёлета восенню сабралі   першы ўраджай.

Па адрасе вінаградным. Гэтыя шыкоўныя вінаградныя плантацыі ні ў Малдове, ні ў Грузіі, а ў нашых Ляхавічах на вуліцы Камсамольскай. Вінаградарствам нашы землякі Таццяна і Віктар Прыхачы захапіліся гадоў 20 назад. І сёння «вільдэр», «крыстал», «б’янка зялёная», «яся» –  усяго 18 сартоў – радуюць выдатным і рознакаляровым ураджаем. А нядаўна заклалі гадавальнік, у якім 134 сарты.

І яшчэ шмат цікавай і актуальнай інфармацыі чытайце ў нумары «ЛВ» за 27 кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *