КСУП «Востраў-Агра». Кармы і кадры

Галоўны ветурач Анастасія Маслоўская і урач-гінеколаг Ксенія Долгая.

Логіка і тэорыя з практыкай сведчаць, што лакаматывам любой справы выступаюць кадры. Калі яны ёсць і «гараць» на рабоце – атрымаецца любая справа. У нядаўняга кадравага папаўнення КСУП «Востраў-Агра» малады твар.
За плячамі Анастасіі Маслоўскай і Ксеніі Долгай вучоба ў мясцовай агра-матэр, на плячах – адказныя пасады. Насця працуе галоўным ветэрынарным урачом сельгаспрадпрыемства, Ксенія – ветурачом-гінеколагам. Дырэктар КСУП Тамара Церах адзначае добрую тэарэтычную падрыхтоўку сваіх падначаленых, стараннасць, адказнае стаўленне да прамых і не толькі абавязкаў. Гэты цудоўны комплекс якасцяў здольны на многае, у тым ліку –  кампенсаваць невялікі вытворчы вопыт «новых вастраўчанак».
А вось Віктар Зубік – вастраўчанін далёка не новы. Вопытны, умелы, універсальны механізатар сёлета асабліва вызначыўся на ніве «зялёнага жніва». Дняваў на сянажных палетках, а з выхадам у стан спеласці кукурузы месцам вахты Віктара сталі палі «каралеўскай» культуры. Не толькі востраўскія, але і некаторых іншых гаспадарак раёна.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *