КСУП «Ліпнянка». Тэхнічнае абнаўленне

Вадзіцель Уладзімір Памазанскі.

Адно з самых аддаленых ад райцэнтра сельгаспрадпрыемстваў –  «Ліпнянка». На 6374 гектарах сельгасугоддзяў мясцовыя аграрыі сеюць-жнуць, нарыхтоўваюць кармы, збіраюць ураджай.
Нядаўна назначаны на пасаду дырэктар Андрэй Малафейчык спадзяеццца, што справы зрушацца ў лепшы бок.
Ужо сёння ў «Ліпнянцы» заклапочаны закладкай падмурку пад ураджай года наступнага. Узялі ў лізінг два трактары: МТЗ-82 і МТЗ-1221. Першы працуе на кормараздачы. Механізатар Канстанцін Малевіч, хоць і на пенсіі, але без работы не можа, стараецца, а новая тэхніка дадатковы стымул.
Днямі (зноў жа ў лізінг) набылі касілку, прэс для прасавання сена і саломы. Усё гэта абнаўленне мае галоўнай мэтай якасную і ў дастатковым аб’ёме нарыхтоўку кармоў, якія, у сваю чаргу, аснова паспяховай жывёлагадоўлі. Разумеюць, каб атрымаць малочную аддачу, акрамя корманарыхтоўкі, давядзецца актыўна заняцца аднаўленнем статка, рэканструяваць будынак МТФ.
Праблем у сельгаспрадпрыемства хапае. Але галоўнае, ёсць жаданне рухацца наперад, а людзі тут да працы звыклыя. Напрыклад, механізатар Васілій Гачко работнік адказны і надзейны. Выдатна працуе кладаўшчык Таццяна Дыдышка. Круглы год за рулём дзесяцітоннага МАЗа Уладзімір Памазанскі – вадзіцель з немалым стажам, сапраўдны профі, які любое заданне выконвае, што называецца, па сумленні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *