Аграрны змест сямейнай справы. Дынастыя

Знаёмцеся: намеснік старшыні па жывёлагадоўлі СВК «Ляхавіцкі» Уладзімір Ксёнжык і заатэхнік-селекцыянер Галіна Ксёнжык. Гэта сямейная пара і дома, і на рабоце разам. Іх асабістая заслуга ў высокіх надоях і прывагах статка гаспадаркі, як гавораць, факт відавочны. Выдатныя профі, яны свае дыпломы ўзмацнілі багатым вопытам, жаданнем у поўную сілу выкарыстаць веды і адшліфаваць навыкі. Атрымліваецца! Невыпадкова, мусіць, і старэйшая дачка Ксёнжыкаў Юлія, эканаміст па адукацыі, працуе галоўным бухгалтарам не дзе-небудзь, а ў райветстанцыі. Як само сабой зразумелае, яе муж Дзяніс Яфімчык у гэтай жа ўстанове займаецца сваёй любімай справай і па дыпломе, і па прызванні – ён ветурач, загадчык Ляхавіцкай участковай ветэрынарнай лячэбніцы. Маладыя на пачатку свайго прафесійнага шляху, але ім ёсць з каго браць прыклад. Такая вось дынас-тыя. Аграрны змест сямейнай справы.
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *