Пажар у Ляхавіцкім раёне: загінуў чалавек

Сёння , 25 лістапада, у 13.46 у РАНС патэлефанавалі з Крывошына і паведамілі пра пажар па вуліцы Піянерскай. Да месца здарэння былі накіраваны чатыры разлікі аварыйна-выратавальнай тэхнікі:  гарэла ўнутры цаглянага дома. Выратавальнікі ў пакоі знайшлі нежывым гаспадара домаўладання  1956 г.н. Пенсіянер пражываў адзін.

Вядома, што гэта паўторнае ўзгаранне, зарэгістраванае па гэтым адрасе. 8 кастрычніка сюды ўжо выязджалі выратавальнікі. Тады вясковец курыў у ложку, знаходзіўся ў нецвярозым стане  і заснуў. Калі прачнуўся, гарэла памяшканне  летняй кухні. Спрабаваў тушыць полымя сам, не справіўся і выклікаў на падмогу пажарных. Вясковец быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл пажарнай бяспекі, з ім правялі адпаведную пажарна-прафілактычную гутарку.

Сяргей ГАТОЎЧЫЦ, в.а. начальніка РАНС.

Фота з архіва РАНС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *