«Вясёлка дабрыні» — суперзорачка

Нядаўна адбыўся раённы конкурс акцябрацкіх груп «Суперзорачка-2018». Адзін з яго этапаў – удзел у дабрачыннай акцыі «Дзеці – дзецям». Школьнікі прыносілі канцылярскія тавары, кнігі, размалёўкі, настольныя гульні. Потым усе падарункі перадалі выхаванцам цэнтра карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі. А гімназісты да таго арганізавалі і правялі канцэрт-марафон, сродкі, атрыманыя падчас яго, пералічылі таксама на рахунак ЦКРНіР.
Па выніках конкурсу першае месца ў акцябрацкай групы «Вясёлка дабрыні» з гімназіі, другое – у «Брыганціны» (Малагарадзішчанскі ДС-СШ), «Шукальнікаў» (Начаўская СШ), «Ляхавічкоў» (СШ № 2), трэцяе –
у «Пралескі» (Востраўская СШ), «Кветак жыцця» (Крывошынская СШ), «Праменьчыкаў» (СШ № 1).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з сайта аддзела па адукацыі