Не перасылайце «сябрам» рэквізіты банкаўскай карткі

26 снежня РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі), а таксама ч.2 арт. 212  (крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацаванай ў камп’ютарнай сістэме, якая захоўваецца на машынных носьбітах або якая перадаецца па сетках перадачы дадзеных, альбо шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі) Крымінальнага Кодэкса ў адносінах неўстаноўленай асобы.   Яна ў розныя дні кастрычніка    пры невядомых абставінах наўмысна, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы,  з дапамогай камп’ютарнай праграмы  з мэтай  несанкцыянаванага  доступу да інфармацыі, якая захоўвалася на машынных носьбітах, ажыццявіла доступ да сервера  ВКонтакте і  «ўзламала» акаунт. Пасля разаслала карыстальнікам  сацыяльнай сеткі паведамленні з просьбай выслаць даныя банкаўскай плацёжнай карткі. Зламыснік атрымаў ад «сябра» рэквізіты карткі і выкраў з яго банкаўскага рахунка грашовыя сродкі ў суме 1377 рублёў 60 капеек. 

Са зводкамі РАУС знаёмілася Наталля  ПЕРАПЕЧКА.