Мамы гэта заслужылі!

Гэтую прыемную навіну «ЛВ» паведамляў у мінулым нумары са спасылкай на БЕЛТА. Мы ад душы парадаваліся за загадчыцу аддзялення прафілактыкі Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Святлану Грышкевіч, якая сярод іншых жыхарак Брэстчыны ўзнагароджана ордэнам Маці.

Як аказалася, напрыканцы снежня ў нашым раёне стала больш на чатыры ардэнаносныя мамы! Ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 496  ад 26 снежня 2018 года – прозвішчы яшчэ трох нашых зямлячак, якія за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей удастоены такой высокай узнагароды. Ордэнам Маці ўзнагароджаны таксама памочнік выхавальніка ясляў-сада №1 г. Ляха-вічы Наталля Ракуць, хатняя гаспадыня з
в. Ураджайная Таццяна Руткоўская, майстар змены Ляхавіцкага льнозавода Марына Шчарбакова.
Віншуем!