Дэпутат палаты прадстаўнікоў вёў прыём у Ляхавіцкім райвыканкаме

4 студзеня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык 
вёў прыём грамадзян па асабістых  пытаннях у Ляхавіцкім райвыканкаме. Такой магчымасцю скарысталіся сем  чалавек. Яшчэ два звярнуліся на прамую телефонную лінію. 

Разам з дэпутатам парламента на прыёме працаваў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса.


На ўсе пытанні, узнятыя  падчас прамой лініі і   асабістага прыёму,   заяўнікі атрымалі грунтоўныя адказы і парады, па некаторых патрабуецца дадатковае вывучэнне, па іншых дадзены даручэнні адказным асобам, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца іх вырашэнне. Усе яны застануцца на дэпутацкім кантролі.