Слова як песня. Ляхавічанка ўдзельнічала ў абласным свяце «Жывыя вытокі»

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ў Брэсце па традыцыі адзначаюць урачыста і ярка. Вось і сёлета чарговы раз свята «Жывыя вытокі» сабрала прыхільнікаў беларускамоўнага слова ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Адначасова праходзіў і абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Сярод 27 заявак на ўдзел у ім адна была і з ляхавіцкім адрасам.
Наш раён прадстаўляла салістка народнай эстраднай студыі «Экспрэс» метадычнага цэнтра культурна-асветніцкай работы  ляхавічанка Надзея Цямчык. На абласным свяце яна выканала «Чароўны сон» (словы і музыка ўласнага сачынення) і «У святле тваіх вачэй» (з рэпертуару спявачкі Алены Ланской).
За выканаўчае майстэрства і актыўны ўдзел у абласным туры Нацыянальнага конкурсу Надзея Цямчык узнагароджана Граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з архіва дырэктара раённай клубнай сістэмы Юрыя ГРЫНЯ.