Залатая традыцыя «Белай Русі»

У гэтага праекта даўнія традыцыі і сур’ёзныя арганізатары. РГА «Белая Русь» пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, а таксама Беларус-кага саюза журналістаў, Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэдакцый рэспубліканскіх СМІ чарговы раз запрашае маладых і таленавітых прыняць удзел у творчым конкурсе «Залатое пяро «Белай Русі» – 2019».
Конкурсныя работы ў жанры эсэ павінны адпавядаць адной з трох заяўленых намінацый: «Мая непаўторная малая радзіма» (пра людзей, падзеі, факты роднага горада ці вёскі); «Вялікая Перамога ў нашых сэрцах» (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў аўтарам прапануюць падзяліцца ваеннымі сямейнымі гісторыямі); «Наш галоўны дакумент» (разважанні да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Конкурс праводзіццца ў тры этапы. Першы – раённы. Матэрыялы для ўдзелу ў ім прымаюцца да 14 красавіка 2019 года ў кабінеце № 205 Дома Саветаў.
Лепшыя работы, адабраныя конкурсным журы, прадставяць раён на абласным этапе. А яго пераможцы будуць прэтэндаваць на званне «Залатое пяро «Белай Русі» на рэспубліканскім этапе.
Кожны матэрыял, прадстаўлены на конкурс, павінен суправаджацца звесткамі пра аўтара (у тым ліку ўтрымліваць дату нараджэння, звесткі пра месца работы або вучобы і кантактныя даныя). Аб’ём друкаваных матэрыялаў – да трох старонак (памер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 18), ілюстрацыйны матэрыял трэба прадстаўляць у фармаце jpg (не менш за 1400 пікселяў у шырыню). Работы, якія не адпавядаюць патрабаванням , а таксама выкрытыя ў плагіяце, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.
Леанід КАЛБАСА,
старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».