Традыцыя перамагаць

Звяно-пераможца: Алег Аўсей, Анжэла Таранда, Аляксей Зуйкевіч.

Штогадовы (вось ужо 27-ы па ліку) раённы конкурс прафмайстэрства сярод тэхнікаў па штучным асемяненні і звенняў па аднаўленні статка чарговы раз сабраў прадстаўнікоў усіх гаспадарак Ляхавіччыны.
Сярод пераможцаў конкурсу зноў аказаліся знаёмыя прозвішчы — Іван Патаповіч з СВК «Ляхавіцкі» і Фёдар Цабрук (СВК «Дарава»). Гэтыя спецыялісты ўжо не раз дзялілі паміж сабой першае і другое конкурсныя месцы. Мінулагодні вынік работы Івана Патаповіча аказаўся недасягальным для калег — на 100 кароў атрымана 105 цялят. Дарэчы, у тройку лепшых тэхнікаў-асемянатараў увайшла і Алена Бортнік з СВК «Тальмінавічы».

Фёдар Цабрук, Алена Бортнік, Іван Патаповіч.

Сярод звенняў па аднаўленні статка найбольш паспяховым прызнана звяно СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» у складзе ўрача-гінеколага Анжэлы Таранда, заатэхніка-селекцыянера Алега Аўсея і тэхніка-асемянатара Аляксея Зуйкевіча. Апошні, дарэчы, быў прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем кароў і цялушак.
Пераможцы атрымалі падарункі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і спонсара конкурсу — СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».
Кацярына ФІРУСЬ,
дырэктар райплемстанцыі.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *