Полымя мірнае і спартыўнае. Эстафета агню II Еўрапей-скіх гульняў «Полымя міру» адправілася 12 мая ў дарогу па Беларусі з мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

«Полымя міру» ў руках алімпійскай чэмпіёнкі брастаўчанкі Юліі Несцярэнка.

«II Еўрапейскія гульні – свята, якое падкрэслівае ўвагу ў нашай краіне да падтрымкі і развіцця алімпійскага руху, спорту, здаровага ладу жыцця. Агонь Гульняў пераадолеў шмат тысяч кіламетраў па тэрыторыі сямі еўрапейскіх краін, перш чым дасягнуў Беларусі. У Брэсце, ля сімвалічных варот нашай Радзімы, мы ўрачыста яго
сустракаем», – сказаў намеснік Прэм’ер-міністра, намеснік старшыні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правя-
дзенні II Еўрапейскіх гульняў Ігар Петрышэнка.

Ігар Петрышэнка пад-крэсліў: «Ад сцен Брэсцкай крэпасці пачаўся доўгі шлях да Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння адсюль пачынаецца шлях эстафеты агню «Полымя міру».
Брэст – першы горад рэспублікі, які прыняў агонь II Еўрапейскіх гульняў. «9 мая на гэтым святым месцы тысячы брастаўчан і гасцей адзначалі Дзень Перамогі. Сёння Брэст прымае агонь, які сімвалізуе сабой не вайну і разбурэнні, а мір і стварэнне. Для горада, які ў гэтым годзе адзначае сваё тысячагоддзе, гэта асобы гонар», –  падкрэсліў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.
У абласным цэнтры «Полымя міру» было 12-13 мая. Яго па цэнтральных вуліцах пранеслі факеланосцы, у ролі якіх выступалі вядомыя беларусы, у тым ліку ўраджэнцы Брэсцкай вобласці. Стартарам эстафеты стала алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка. Факел яна перадала свайму трэнеру, настаўніку іншых алімпійцаў Віктару Ярашэвічу. 
Акрамя Брэста, эстафета пройдзе яшчэ па пяці гарадах рэгіёна. «Полымя міру» сустракалі ўжо ў Камянцы, агонь II Еўрапейскіх гульняў паднялі на Камянецкую вежу. На маршруце таксама нацыянальны парк «Белавежская пушча», Пінск (15 мая), Мікашэвічы (16 мая), Баранавічы (17 мая) і малая радзіма Тадэвуша Касцюшкі ў Косаве Івацэвіцкага раёна (17 мая). У Брэсцкай вобласці факеланосцамі стануць каля 60 чалавек.
Факел мультыспартыўнага форуму пабывае ва ўсіх абласцях: Гродзенскай – 18-23 мая, Віцебскай – 24-29 мая, Магілёўскай –
30 мая – 4 чэрвеня, Гомельскай – 5-10 чэрвеня, Мінскай – 11-16 чэрвеня. 

Па матэрыялах БЕЛТА.