Фотафакт. Асфальт «адкрыўся»?!

Фота Ірыны Кузьміч, «ЛВ»

Непрыемны сюрпрыз чакаў карэспандэнта «ЛВ» па дарозе дадому. Ідучы ўжо даўно вывучаным маршрутам па тратуары ў двары дома №2 па вуліцы Будаўнікоў, нага ледзь не правалілася ў яму. Мабыць, ліўні робяць сваю справу: пад пластом асфальту вада вымыла зямлю і пясок. Суседства небяспечнае: у двары гуляе шмат дзяцей, па тратуарах прагульваюцца пажылыя людзі. Адзін няўважлівы крок – і справа можа скончыцца ў прыёмным пакоі райбальніцы.
Спадзяёмся, што камунальнікі ў бліжэйшы час адрэагуюць і залатаюць правал.