Хто ў турпаход?

Зацверджана палажэнне аб правядзенні раённага турыстычнага злёту ў праграме спартакіяды працоўных калектываў. Плануецца, што спаборніцтвы пройдуць 21-23 чэрвеня ў лясным масіве каля вёскі Мінічы. Да ўдзелу запрашаюцца каманды працоўных калектываў, а таксама каманды, сфарміраваныя з аматараў спартыўнага турызму ў складзе 13 чалавек, старэйшых за 18 гадоў. Заяўкі на ўдзел неабходна падаць у раённы фізкультурна-аздараўленчы клуб да 14 чэрвеня па тэлефонах 2-25-58, 8-033-606-26-13 ці электроннай пошце fsk-kolos@mail.ru ці sportturizm@lyahovichi.edu.by.

У праграме злёту – турыстычная эстафета, камандныя спаборніцтвы па тэхніцы горна-пешаходнага турызму, перацягванне каната, конкурсы бівака, газет і страў паходнай кухні, спаборніцтвы па мас-рэстлінгу і пляжным валейболе, дартсе, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Пераможцы атрымаюць граматы і каштоўныя падарункі.