Пад кантролем. Тэма нарады — арганізацыя кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці адбылася нарада, прысвечаная арганізацыі кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2019 годзе.

ФОТО: БЕЛТА

Для ажыццяўлення кантролю за ходам уступнай кампаніі на ўсіх яе этапах – ад правядзення цэнтралізаванага тэсціравання да залічэння студэнтаў (навучэнцаў) ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана дзяржаўная камісія і вызначаны яе паўнамоцтвы. У сваю чаргу распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці створаны абласная камісія і камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у чатырох установах вышэйшай адукацыі і ў 22-х сярэдніх спецыяльных установах адукацыі вобласці.

На першым этапе ўступнай кампаніі асноўная ўвага надаецца кантролю за ходам цэнтралізаванага тэсціравання, якое праходзіць з 11 чэрвеня па 1 ліпеня па 11 вучэбных прадметах у чатырох установах адукацыі Брэстчыны.

Для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ва ўстановах вобласці зарэгістравана абітурыентаў для выканання 44995 тэстаў (на 2888 менш, чым у 2018 годзе).

Для абітурыентаў, якія па аб’ектыўных абставінах (дакументальна пацверджаных) не змаглі прайсці ЦТ па адным вучэбным прадмеце ва ўстаноўленыя тэрміны, вызначаны рэзервовыя дні – 6, 8 і 10 ліпеня.
Кантроль за ходам уступнай кампаніі будзе працягвацца на этапах прадстаўлення абітурыентамі дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі, здачы ўнутраных уступных іспытаў (пры іх наяўнасці), конкурснага адбору і залічэння студэнтаў (ліпень-жнівень), навучэнцаў у кожнай з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Завершыцца дзейнасць камісій па кантролі пасля прадстаўлення (да 19 жніўня) у дзяржкамісію справаздачы аб выніках работы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў па далейшым удасканаленні парадку падрыхтоўкі і правя-дзення ўступных іспытаў.

На перыяд правядзення ўступнай кампаніі працуюць тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці): у г. Брэсце – (8-0162) 21-18-76, 21-18-94; у г. Баранавічы – (8-0163) 64-06-20; у г. Пінску – (8-0165) 32-26-22.

Усе звароты, якія тычацца пытанняў уступнай кампаніі, будуць аб’ектыўна і аператыўна разгледжаны.

КДК Брэсцкай вобласці.