«Я дома… у Ляхавічах». Гэтыя словы сказала Эмі Міка Нтулі, якая прыехала з Паўднёвай Афрыкі, каб пабыць на месцы, дзе пахаваны яе продкі, якія загінулі ў фашысцкім гета

Яе завуць Эмі Міка Нтулі.  І жыве яна ў паўднёваафрыканскім горадзе Кейптаўн. Нават такія аддаленыя геаграфічныя  кропкі могуць звязваць лёсы, неверагодныя, шчымлівыя гісторыі і жаданне ніколі не губляць сувязь з родным месцам. Яна з ранняга дзяцінства ведала: яе карані ў Беларусі, у Ляхавічах. Марыла, што калісьці прыедзе ў гэты еўрапейскі гарадок – у месца, дзе нарадзілася яе бабуля, дзе пахавана сям’я.

Эмі дакладна ведае, чаму прыехала сюды. Сумную гісторыю сям’і Лосс, якой халакост крывавым почыркам вынес смяротны прысуд у Вялікую Айчынную вайну, даведалася ад бабулі Лілі. Гісторыя гэта пачынаецца з Ляхавіч.

Лілі нарадзілася тут, у сям’і Макса і Сімы Лосс, дзе акрамя яе выхоўваліся яшчэ васьмёра дзяцей. Дарэчы, Сіма была адзінай жанчынай-фармацэўтам у горадзе ў той час (так расказвала бабуля).На жаль пра мірнае жыццё сям’і Лосс вядома не многа.

Лілі яшчэ да вайны імігрыравала ў Паўднёвую Амерыку. Калі гаварыць пра схільнасці і здольнасці – пайшла ў маму. ў 21 ужо закончыла медыцынскую школу.

Сіма, яе сястра з сям’ёй у час фашысцкай акупацыі сталі вязнямі Ляхавіцкага гета, якое размяшчалася ў цэнтры яўрэйскага квартала побач з сінагогай. Сёння гэта тэрыторыя кансервавага завода.

Дарэчы, вядома, што сюды ў гета прывозілі яўрэяў з розных гарадоў. Межы лагера проста не дазвалялі ўмясціць ўсіх таму многія часова знаходзіліся на тэрыторыі сённяшняга парка па вуліцы Леніна, пакуль вызвалялася месца ў гета і «запаўняліся» ямы-магілы ма-
савага забойства яўрэяў.

Эмі Міка Нтулі прыехала ў Ляхавічы з адным фотаздымкам – на ім помнік на магіле, дзе сярод іншых яўрэяў пахаваны і яе родныя. Таму без слоў, нягледзячы на моўны бар’ер і іншыя незразумеласці,
відавочна , чагохацела дзяўчына: Эмі трэба дакрануцца да гісторыі.

Мы на вуліцы Заходняй. Яна кранае рукой манумент, праводзіць пальцамі па страшным надпісе «Брацкая магіла яўрэяў горада Ляхавічы і наваколля, забітых гітлераўцамі ў 1941-1942 гадах». Эмі цяжка ўяўляць, што амаль 80 гадоў назад на гэтым месцы стаяла
пад прыцэлам фашыстаў яе прабабуля.

А пасля жах у вачах: дзяўчына даведалася, што ў Ляхавічах загінула больш за 4700 яўрэяў. І помнік не адзіны. Натуральным было жаданне ўбачыць месца пахавання ахвяр вайны, што знаходзіцца каля дзіцячага сада № 4. А яшчэ пабывалі па адрасах, дзе некалі ў Ляхавічах размяшчаліся сінагогі.

Калі даведалася пра вуліцу (цяпер Савецкая), па якой яўрэі крочылі на расстрэл, Эмі тут жа зрабіла прыпынак – гэта зусім блізкае-роднае. Дзядзька (сын Сімы) расказваў, што яны жылі менавіта на гэтай вуліцы.

Эмі прыехала ў Ляхавічы з сябрам дзяцінства Сэмам. Да гэтага яны пабывалі ў Польшчы, дзе Сэм таксама шукаў помнікахвяраў халакоста, у якіх пахаваны яго продкі. Беларусь у іх маршруце другая краіна. На к ожнай магіле яны маліліся за тых, хто загінуў ад рук фашыстаў, каго забрала бязлітасная вайна.

Эмі і Сэм мусяць не толькі аддаць даніну памяці і не толькі ўбачыць, дзе жылі іх продкі. Яны хочуць расказаць іх гісторыю іншым. У Кейптаўне Эмі часта выходзіць на сцэну пад апладысменты гледача – яна тэатральная актрыса, а яшчэ піша для кіно і тэатра.

Магчыма, халакост у лёсе яе сям’і, гісторыі Сімы і Макса, яе бабулі стануць асновай для яе наступнай п’есы. Вось і ляхавіцкая старонка з’явіцца ў кейптаўнскім цэнтры. Акрамя гэтага Эмі і Сэм працуюць
выкладчыкамі. І тэма першай лекцыі, якую яны правядуць пасля прыезду, закране беларускі горад Ляхавічы ў ваенны час і сёння.Не толькі расказы і фотаздымкі прывязуць з сабой нашы героі. Яны наздымалі шмат відэаматэрыялу, які можа легчы ў аснову дакументальнага кіно. Шчыра прызналіся, гэта іх мара.

Пару гадзін Эмі простагуляла па горадзе.

«Я дома. Але мне  вельмі сумна. У мяне было не так многа інфармацыі пра маю сям’ю і халакост у Ляхавічах. Я хачу ведаць больш. Сёння, калі мы былі на месцах масавага пахавання яўрэяў, зразумела, колькі родных людзей засталіся назаўсёды тут. А яшчэ ганаруся тым, што ў маіх Ляхавічах такія мілыя добразычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы час», – гаворыць Эмі.

На наступны дзень маладыя людзі збіраліся рушыць у Іўе. Там у час вайны таксама загінулі яе родныя – бацькі дзеда Хаіма.

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.