QR-гід: сканіруй і вандруй. У ляхавічан з’явілася яшчэ адна магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі сваёй малой радзімы

З анлайн-экскурсаводам цікавей і мабільней.
У ляхавічан з’явілася яшчэ адна магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі сваёй малой радзімы

У красавіку «ЛВ» пісаў пра тое, што ў ляхавічан і не толькі з’явілася магчымасць вандраваць яшчэ і анлайн. Што як не цікавая інфармацыя і вычарпальны адказ на пытанне «чаму трэба наведаць менавіта гэты турыстычны аб’ект?» змогуць прыцягнуць турыстаў.
Цяпер карта раёна з QR-кодамі рэкламуе наш турыстычны патэнцыял на пляцоўках інтэрнэту. У кожнай сядзібы, парку, царквы, касцёла, помніка – свая спасылка на старонку турыстычнага сайта Ляхавіччыны.
Няхай і ў вас, паважаныя чытачы, будзе такая карта ў яе традыцыйным выглядзе – на папяровым носьбіце. Дарэчы, ідэя і яе ўвасабленне належаць галоўнаму спецыялісту райвыканкама Надзеі Лапіч.Досыць толькі ўстанавіць спецыяльную праграму для распазнавання QR-кодаў на свой мабільны тэлефон, пасля навесці камерай смартфона на код і адсканіраваць яго. І тут жа – спасылка на турыстычны аб’ект і карысную інфармацыю пра яго.
Калі штосьці не атрымалася, проста заходзьце на турыстычны сайт раёна – а там ужо зарыентуецеся.
Пакуль QR-коды ёсць у 19-ці гістарычных месцаў. Але гэта толькі пачатак.
«ЛВ» таксама працуе на турыстычную прывабнасць раёна. І ў гэтым вы можаце пераканацца самастойна.
Сканіруйце код – і вітаем на сайце раённай газеты «Ляхавіцкі веснік».