Новая строительная площадка появилась в Ляховичах /фото/

Новая будаўнічая пляцоўка з’явілася ў райцэнтры па завулку Пушкіна: пачалося ўзвядзенне двухпавярховай прыбудовы да памяшкання паліклінікі. Дадатковыя 1400 квадратных метраў плошчы дазволяць арганізаваць поўнае паліклінічнае абслугоўванне насельніцтва пад адным дахам.
Рэканструкцыю будынка паліклінікі № 1 у г. Ляхавічы (так называецца гэты будаўнічы аб’ект) праводзіць УБП ПМК-13 «Пінсксаўгасбуда». Заканчэнне работ запланавана на лістапад 2013 года.
Агульны кошт рэканструкцыі — 21,82 мільярда рублёў. Да канца гэтага года плануецца асваенне 2,5 мільярда рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *