Ляхавіччына: лепшыя бээрэсэмаўцы — у «Шляху новым»

Людміла Каваленка і Наталля Мацюшка.

Сённяшнюю моладзь нельга ахарактарызаваць некалькімі словамі. Большасць яе прадстаўнікоў ініцыятыўныя, адукаваныя, мэтанакіраваныя, дасціпныя, крэатыўныя, прадпрымальныя і г.д. У іх свой погляд на жыццё, шляхі вырашэння праблем, яны ведаюць, што і навошта ім патрэбна. І, канешне, умеюць цікава і карысна адпачываць.
Штогод райкам БРСМ і аддзел па справах моладзі райвыканкама праводзяць конкурс сярод пярвічных арганізацый і саветаў моладзі. Сёлета ў ім удзельнічалі 37 пярвічак БРСМ і 8 саветаў моладзі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
На гэтым тыдні журы падвяло вынікі. Сярод саветаў моладзі лепшым прызнаны лясгасаўскі (старшыня Людміла Каваленка). Добраўпарадкаванне тэрыторыі, пасадка лесу, спартыўныя спаборніцтвы, экскурсіі, — ва ўсіх мерапрыемствах моладзь лясгаса прымае самы актыўны ўдзел.
Лепшай у бээрэсэмаўскім конкурсе стала пярвічка СВК «Шлях новы». Яе больш за 2 гады ўзначальвае Наталля Мацюшка. Актывісты маладзёжнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства ў сваёй дзейнасці кіруюцца правілам: хто ўмее працаваць — той умее адпачываць.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *