Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх даверанымі асобамі

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2019 г. № 901, г. Ляхавічы

На падставе пункта 4 часткі шостай артыкула 24 і артыкула 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ў мэтах забеспячэння ўмоў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх даверанымі асобамі, у мэтах ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй Баранавіцкай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Вызначыць, што масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх даверанымі асобамі з мэтай ажыц-цяўлення перадвыбарнай агітацыі, праводзяцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у любых прыгодных для гэтых мэтаў месцах, за выключэннем месцаў, якія знаходзяцца на адлегласці менш за 20 метраў ад будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3).
  2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і аддзел унутраных спраў райвыканкама.
  3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы «Ляхавіцкі раён» сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
    Старшыня А. В. Камінскі.
    Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.
    УЗГОДНЕНА:
    Акруговая выбарчая камісія Барана-віцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пратакол № 4 ад 30.09.2019 г.