Поўная гатоўнасць. Напрыканцы мінулага тыдня ў графік работы ўчастковых выбарчых камісій дабавілася дзяжурства на ўчастку

Напрыканцы мінулага тыдня ў графік работы ўчастковых выбарчых камісій дабавілася дзяжурства на ўчастку. Гэта патрэбна, у тым ліку, і для таго, каб кожны жадаючы меў магчымасць удакладніць, ці ёсць у спісе для галасавання яго прозвішча, азнаёміцца з данымі пра кандыдатаў у дэпутаты.
Альхоўскі ўчастак для галасавання № 60 – адзін з 29, утвораных на тэрыторыі нашага раёна, размясціўся ў будынку мясцовага сельвыканкама. Тут у спісах 325 выбаршчыкаў: жыхары не толькі Альхоўцаў, але і Вадзяціна, Гасцілавічаў, Гукова, Літоўкі, Пад’язаўля.
– Большасць – людзі шаноўнага ўзросту, якім цяжка дабрацца да ўчастка, таму традыцыйна актыўна праходзіць галасаванне па месцы жыхарства, – расказвае сакратар участковай камісіі Ларыса Какуціч (на здымку).
А вопытны старшыня камісіі Валянціна Кавалькова дадае: і датэрміновае галасаванне для занятых вяскоўцаў – вельмі зручна і запатрабавана. Як і на ўсіх участках, на Альхоўскім 12 лістапада адчыняцца дзверы для жадаючых прагаласаваць датэрмінова.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.