Натхненне даўжынёй у шэсць дзесяцігоддзяў.У Доме культуры г. Ляхавічы прайшоў творчы вечар самадзейнага выканаўцы і аўтара песень

У мінулы чацвер у гарадскім Доме культуры сабраліся сябры, калегі, прыхільнікі творчасці самадзейнага выканаўцы і аўтара песень Сяргея Купчынскага. Свой творчы вечар ён прымеркаваў да 60-гадовага юбілею.

Цёплыя словы, кветкі, апладысменты – двухгадзінны канцэрт прайшоў на адным дыханні.

Як прызнаўся юбіляр, цяга да музыкі ў яго з самага дзяцінства. Творчыя здольнасці сына ў свой час разгледзелі бацькі, якія аддалі яго ў музычную школу.

У мінулы чацвер у гарадскім Доме культуры сабраліся сябры, калегі, прыхільнікі творчасці самадзейнага выканаўцы і аўтара песень Сяргея Купчынскага. Свой творчы вечар ён прымеркаваў да 60-гадовага юбілею.

Зараз творы Сяргея Купчынскага ў рэпертуары музычных калектываў Ляхавіччыны. А натхненне аўтар шукае ў паўсядзённым жыцці: любоў да жонкі, дзяцей, падзяка бацькам, прыгажосць прыроды – усё гэта знаходзіць водгук у песнях.

– Мы ўсе вельмі любім вашу творчасць. Рада, што ў жыцці пашчасціла сустрэцца з такім чалавекам, – павіншавала Сяргея Георгіевіча кіраўнік аб’яд-нання па інтарэсах ЦДАДіМ «Вясёлыя ноткі» Таццяна Калацкая.

Дарэчы, у цэнтры дадатковай адукацыі Сяргей Георгіевіч працуе акам-паніятарам. Яго песні ў выка-нанні выхаванцаў аб’яд-нання ляхавічане маглі пачуць на адкрыцці гарадской ёлкі і іншых святах.

Кожны нумар гледачы сустракалі авацыямі. Акрамя юбіляра, на сцэне выступалі «Вясёлыя ноткі», выхаванцы танцавальных гурткоў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, школы мастацтваў, а таксама самадзейныя артысты з Баранавіцкага раёна: салісты Жамчужнінскага СДК, фальклорная група «Мілавідчанка», выканаўца Алег Патоцкі.

– Шчыры дзякуй аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за магчымасць правесці такі канцэрт. Рады, што мая творчасць падабаецца людзям. Гэта матывуе ствараць яшчэ і яшчэ, – гаворыць Сяргей Купчынскі.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.