На буксіры. Ляхавіцкія выратавальнікі здольны справіцца з любой надзвычайнай сітуацыяй


Тое, што выратавальнікі РАНС здольны справіцца з любой надзвычайнай сітуацыяй, раёнка пісала неаднойчы. Вось чарговыя, на першы погляд, радавыя выпадкі, у якіх зноў спатрэбілася дапамога прафесіяналаў. Здарыліся яны ноччу і на досвітку 2 лютага: згадзіцеся, у такі час сутак не вельмі камусьці патэлефануеш. Выйсце – набраць нумар 112 ці 101.
У Гайнінцы з-за дажджлівага надвор’я развязло грунтавую дарогу, і таксі з пасажырам трывала “засела”. Такая ж праблема напаткала грузавы аўтамабіль на завулку Палявым у Вялікай Лотве. Выратавальнікі адбуксіравалі транспартныя сродкі на цвёрдае дарожнае пакрыццё.
Па інфармацыі РАНС.