Новогодние подарки получили ляховичские спасатели

Новым абсталяваннем задаволены начальнік каравула Валерый Свянтэцкі і вадзіцель Вадзім Царык.

Да навагодніх святаў дарагія і ў прамым і ў пераносным сэнсе падарункі атрымалі ляхавіцкія выратавальнікі. У якасці Дзеда Мароза выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Новае аварыйна-выратавальнае абсталяванне на суму звыш 500 мільёнаў рублёў паступіла ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Як расказаў начальнік РАНС Валерый Равінскі, атрыманы новыя сродкі сувязі для выратавальнікаў і пажарных аўтамабіляў. Новыя высоўныя лесвіцы дазволяць у надзвычайных сітуацыях лёгка і хутка дабрацца да вышыні 3-павярховага дома. Дыхальныя апараты са сціснутым паветрам беларускай вытворчасці пры эксплуатацыі зарэкамендавалі сябе даволі паспяхова, яны дазваляюць выратавальніку працаваць ў шкодным для дыхання асяроддзі на працягу гадзіны і адначасова аказваць дапамогу пацярпеламу. Прыстасаванне кантролю нерухомага стану выратавальніка важнае: калі ён трапляе ў бяду і перастае рухацца, гэта сістэма дазваляе хутка знайсці яго месцазнаходжанне і прыйсці на дапамогу.
Сёлета ў РАНС прыбудзе чарговая партыя аварыйна-выратавальнага абсталявання, у прыватнасці, пажарныя ствалы, неабходнае прыстасаванне для вызвалення людзей з-пад завалаў, з падвалаў, зняцця з высокіх збудаванняў і г.д.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *