Ляхавіччына: крымінал,здарэнні

Перадкаляднае прызнанне
Напэўна, атмасфера свята так падзейнічала на жыхара райцэнтра, што 4 студзеня, амаль праз паўгода пасля ўчынення крадзяжу, ён прыйшоў з павіннай у РАУС. У ліпені мінулага года мужчына разам з мясцовым жыхаром выкраў з гаража вёскі Шавялі 2 кампрэсары. РАУС праводзіць праверку па даным факце.

«Падрыхтаваўся» да свята
Калі ўсе людзі радаваліся сустрэчы Новага года, неаднаразова судзімы жыхар вёскі Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна залез у магазін у Малым Гарадзішчы. Ноччу ён разбіў у краме шкло, узламаў металічную рашотку і вынес з магазіна прадуктаў, цыгарэт і спіртнога на суму больш як 5 мільёнаў рублёў. Падазроны затрыманы.

Зіма, а веласіпеды знікаюць
Вечарам у мінулую сераду заявіла аб крадзяжы з двара ўласнага дома двух дарожных веласіпедаў жыхарка вёскі Востраў. Па даным факце РАУС праводзіць праверку.

Аляксандр ЕРМАКОЎ, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *