Ветэраны жадаюць усім дабра і міру. У Беларусі ветэраны вайны – самыя шаноўныя людзі

Сёлета спаўняецца 75 гадоў з дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Беларусі вайна прынесла шматлікія беды і людскія страты, загінуў кожны трэці яе жыхар.
Велізарная цана, якой дасталася Перамога, ніколі не дазволіць нам мірыцца са спробамі гераізацыі нацызму, якія прадпрымаюцца ў апошні час, з непрымальнай для нас ідэалогіяй заходняга свету, што свядома і мэтанакіравана скажае прычыны, ход і вынікі вайны.

З кожным годам сведкаў Вялікай Айчыннай становіцца менш. І ў нас усё мацней жаданне забяспечыць іх дабрабыт і выказаць тым самым наша прызнанне за заваяваную ў далёкім сорак пятым Перамогу.

Важнай часткай работы ветэранскіх арганізацый раёна з’яўляецца ўдзел у аб-следаванні матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іншых асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Сёння ў Ляхавіцкім раёне пражывае ўсяго 13 удзельнікаў вайны, а таксама 5 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з наступствамі ваенных дзеянняў; 4 члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вес-так у гады Вялікай Айчыннай вайны; 12 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, 4 круглыя сіраты Вялікай Айчыннай вайны.

Усе яны дагледжаны. Інвалідаў і ўдзельнікаў вайны даглядаюць у хатніх умовах блізкія сваякі, пры іх жаданні прадастаўляюцца паслугі сацыяльнага работніка.

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захоп-нікаў ветэранам вайны і іншым  катэгорыям асоб, што пацярпелі ад наступстваў вайны, выплачана адчувальная грашова-матэрыяльная дапамога, уручаны падарункі ад мясцовай улады, ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Працоўныя калектывы, калектывы розных службаў таксама знайшлі магчымасць у той ці іншай форме выказаць пры-знанне тым, хто ваяваў за свабоду і здабыў Перамогу.

Да 75-гадовага юбілею Перамогі таксама прадугле-джана матэрыяльнае заахвочванне ветэранаў. Гэта і грашовыя выплаты, падарункі, ільготныя ўмовы абслугоўвання і іншае. Саюзам па садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў «Еўрапейскі інвестыцыйны саюз» прынята рашэнне ў рамках міжнароднага сацыяльнага праекта «Захаваем памяць продкаў у сваіх сэрцах» кожнаму ўдзельніку Другой сусветнай вайны (1941-1946 гг.), якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, перадаць грашовую суму. Раённы савет ветэранаў падрыхтаваў патрэбныя да-кументы.

Надзвычай важная ўвага да кожнага ветэрана, да яго патрэбнасцяў і запытаў.

Калі наведваеш удзельнікаў вайны, распытваеш пра праблемы, скаргаў у іх няма. Хіба толькі на ўзрост, хваробы. Ветэраны поўныя аптымізму і жадаюць усім дабра і міру.

Усе яны людзі вельмі шаноўнага ўзросту. Паўлу Паўлавічу Здановічу, былому сапёру Вялікай Айчыннай, самаму маладому ў нас удзельніку вайны споўнілася ўжо 92 гады. Адаму Дзмітрыевічу Галавачу і Івану Трафімавічу Буцько  па 97 гадоў. 96 гадоў за плячамі Уладзіміра Васільевіча Дзядзечкі. Юбілейныя даты – 95 гадоў з дня нараджэння – адзначылі нядаўна Фёдар Аляксеевіч Леваш, Уладзімір Іосіфавіч Маслоўскі, Уладзімір Васільевіч Пракапенка, Фёдар Фёдаравіч Лойка, Уладзімір Аляксандравіч Тамашук, Іван Сцяпанавіч Віхноўскі. Блізкія да гэтай даты Іван Васільевіч Вялічка, Аляксей Іванавіч Шарапа, Мікалай Мікалаевіч Брэчка.

Перш за ўсё, мы жадаем кожнаму з іх здароўя і спакойнага жыцця пад мірным небам.

Артыкул 47. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці, страты карміцеля і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Дзяржава праяўляе асаблівы клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якія страцілі здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў.

Мікалай ЮРУЦЬ, старшыня раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.