З узнагародай! Узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў Ляхавіцкага РАУС

За высокія вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама – узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў РАУС:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – начальнік аддзела ўнутраных спраў Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – старшы оперупаўнаважаны па вышуковай рабоце аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Дзмітрый ПРЫХАЧ;
Падзячным пісьмом райвыканкама – оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Яўгеній КОТАЎ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва аддзялення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі Таццяна КАПЦЭВІЧ.