Здаровы выбар

У апошні час пачасціліся выпадкі нядобрасумленнай рэкламы і распаўсюджвання «аздараўленчых прэпаратаў» і біялагічна актыўных дабавак.

У нядобрасумленнай рэкламе, якая пападае нават у сродкі масавай інфармацыі, «аздараўленчыя прэпараты», БАДы (біялагічна актыўныя дабаўкі) пазіцыянуюцца як высокаэфектыўныя сродкі для лячэння практычна ўсіх захворванняў. БАДы часта рэкламуюцца пры дапамозе лістовак, аб’яў у газетах і іншых сродках масавай інфармацыі, на сайтах у інтэрнэце. У аб’явах указваецца тэлефон, па якім можна заказаць экспрэс-дастаўку, заплаціўшы за яе шляхам грашовага перавода. Махляры актыўна рэкламуюць свае БАДы як лекавыя сродкі, прадстаўляюць іх як «панацэю» ад усіх хвароб. Асабліва ў гэтай сітуацыі пакутуюць людзі сталага ўзросту, якія пастаянна спрабуюць вылечыцца ад той ці іншай хваробы. Часта продаж такіх прэпаратаў ажыццяўляецца па неабгрунтавана завышаных цэнах. Пад выглядам БАДаў прадаюцца і рэчывы, якія імі не з’яўляюцца. Варта адзначыць, што прапануемыя прэпараты не з’яўляюцца лекавымі сродкамі.
Памятайце, калі купляеце прэпараты, якія не адносяцца да лекавых сродкаў і не маюць даказанага лячэбнага эфекту, вы рызыкуеце не толькі сваімі грашамі, але і здароўем.

Дзіяна РАМАНАВА, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама.