Ляхавіччына:скарбонку дыпломаў абласнога ўзроўню папоўнілі нашы зямлячкі

Кацярына Салодкая і Паліна Арлоўская- прызёры абласной алімпіяды

З 14 па 18 студзеня лепшыя навучэнцы Брэстчыны прынялі ўдзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Сёлета рабяты паказвалі свае веды па 16 прадметах. Наш раён прадстаўлялі 27 хлопчыкаў і дзяўчынак з гарадскіх і сельскіх школ.
Скарбонку дыпломаў абласнога ўзроўню папоўнілі дзве нашы зямлячкі: вучаніца 10 класа гімназіі Кацярына Салодкая (настаўніца Людміла Раманенка) і 11-класніца СШ №2 Паліна Арлоўская (настаўніца Валянціна Маслюк). Кацярына заваявала дыплом 2 ступені па рускай мове і літаратуры, Паліна — дыплом 3 ступені па біялогіі.
Пахвальным водгукам па  тэхнічнай і абслуговай працы адпаведна адзначаны 8-класнік гімназіі Арцём Шпак (настаўнік Генадзій Коршун) і вучаніца 9 класа СШ № 2 Дар’я Баўтрукевіч (настаўніца Наталля Ланкуць).
— Канешне, улічваючы патэнцыял нашых школьнікаў, хацелася б лідзіраваць і па іншых прадметах, — адзначае намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік. — Але сёлетняя асаблівасць алімпіяды, калі на першым і другім этапе вучні ўдзельнічалі ў іспытах адразу па некалькіх вучэбных прадметах, а на трэцім і заключным — толькі ў адным, абмежавала магчымасці старшакласнікаў паўней прадэманстраваць свае веды. Так, напрыклад, Кацярына Салодкая на раённай алімпіядзе, акрамя выдатнага ведання рускай мовы, паказала найлепшы вынік па замежнай. Яна ўпаўне магла б аказацца сярод абласных прызёраў і па гэтым прадмеце. Многім нашым рабятам не хапіла да прызавых месцаў усяго 1-2 балы. Таму ўжо зараз аналізуем іх гатоўнасць да ўдзелу ў наступных алімпіядах рознага ўзроўню.
Дарэчы, восенню на абласным этапе міжнароднай алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства» 10-класнік гімназіі Антон Краўцэвіч атрымаў дыплом І ступені (настаўнік Людміла Раманенка).

-Матывацыя да ўдзелу ў алімпіядным руху есць, — адзначае Марыя Аляксандраўна. — Акрамя дзеючага правіла вызвалення ад здачы профільнага экзамена, пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды за курс базавай і сярэдняй школы, Міністэрства адукацыі прапаноўвае сёлета ўнесці змяненні ў дзеючыя правілы прыёму ў ВНУ Беларусі. Адно з новаўвядзенняў датычыцца пераможцаў(дыпломы 1,2,3 ступені) абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, для якіх дадзены прадмет вызначаны прадметам першага профільнага выпрабавання. Прапаноўваецца дыпламаваных старшакласнікаў,  пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці, зачысляць  без экзаменаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

7 thoughts on “Ляхавіччына:скарбонку дыпломаў абласнога ўзроўню папоўнілі нашы зямлячкі

  • 23/01/2013 в 17:22
    Permalink

    Молодец, Полинка)))

  • 24/01/2013 в 10:16
    Permalink

    Молодцы девчонки! А где же мальчишки? Или перевелись в Ляховичах мужчины- интеллектуалы?

  • 24/01/2013 в 10:19
    Permalink

    Учитывая , что участвовало 27 человек от района — слабоват общий результат. Учителям впору задуматься над поиском действенных способов подготовки к олимпиаде. Или родителям озадачиться!

  • 25/01/2013 в 16:07
    Permalink

    Это уже другой вопрос! А в данной статье хвалят дипломантов)

  • 29/01/2013 в 09:11
    Permalink

    Людмила Петровна Романенко — Учитель с большой буквы. Сколько талантливых детей она вывела в свет! Спасибо Вам!

  • 30/01/2013 в 18:32
    Permalink

    Респект, Людмила Петровна!

  • 31/01/2013 в 20:01
    Permalink

    Почему-то с каждым годом колличество победителей и призёров из Ляховичского района всё меньше…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *