Красавіцкі рэспект для малой радзімы. Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння па ўсёй краіне

Удзел у ім прымаюць і ляхавічане. Наогул, работы на многіх аб’ектах кіпяць ужо не першы дзень: закладваюцца клумбы, высаджваюцца дрэвы, больш добраўпарадкаванымі сталі гарадскія вуліцы і зона адпачынку на рацэ Ведзьма, гістарычны парк у Грушаўцы, парадак наводзіцца і на месцах воінскіх пахаванняў.
А сродкі, заробленыя падчас суботніка, традыцыйна пойдуць на добрыя мэты: падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.