Уважаемые воины-интернационалисты!

24 гады аддзяляюць ад таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана. У нашых сэрцах назаўсёды застануцца светлая памяць, шчыры гонар за пакаленне, якое з вартасцю выканала свой інтэрнацыянальны абавязак. Шануем памяць пра тых суайчыннікаў, хто не вярнуўся з гарачых кропак, дзе застаўся да канца верным воінскай прысязе, інтэрнацыянальнаму абавязку. У ліку загінуўшых у Афганістане і нашы землякі Уладзімір Малахвей і Святаслаў Мядзвецкі.
Нізкі паклон воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць і гераізм. І пасля вашага вяртання дадому баявое братэрства захоўвае традыцыі ўзаемавыручкі і таварыскасці, дапамагаючы і падтрымліваючы тых, хто аказаўся ў складанай сітуацыі.
Ваш баявы вопыт і сіла духу заўсёды будуць служыць прыкладам для многіх пакаленняў салдат і афіцэраў.
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім, а таксама родным загінуўшых воінаў здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх задум і мірнага неба над галавой.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Фота з сайтаhttp://www.mayama.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *