Прафсаюзны прыём. Прамая лінія «ЛВ»

Вас цікавяць пытанні, што датычаць калектыўных дагавораў, працоўнага заканадаўства, дарослага і дзіцячага аздараўлення, аховы працы, аказання матэрыяльнай дапамогі? Звяртайцеся на прафсаюзны прыём! У пятніцу, 5 чэрвеня, з 10 да 11 гадзін падчас чарговай прамой лініі «ЛВ» на пытанні землякоў адкажуць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура.

Тэлефануйце па нумары  2-12-36. Папярэдні запіс таксама па гэтым нумары з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін у сераду і чацвер.