Давярай, але правярай

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, сёлета на тэрыторыі раёна павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых у дачыненні пажылых грамадзян з 28 да 40 (плюс 43 працэнты).

Рост злачынстваў адзначаец-ца як у райцэнтры, так і ў сельс-кай мясцовасці (у Жарабко- віцкім сельсавеце – з 4 да 8, Востраўскім – з 0 да 3, Крывошынскім – з 4 да 7, Ган-чароўскім сельсавеце – з 5 да 6, г. Ляхавічы – з 3 да 7). Прынятымі мерамі прафілактыкі не дапуш- чана росту злачынстваў у да-чыненні пажылых грамадзян на тэрыторыях Конькаўскага (3), Навасёлкаўскага (2), Начаўска-га (3) сельсаветаў.

Найчасцей пажылыя людзі церпяць ад крадзяжоў маёмасці (33 або 82,5 працэнта). Асноўнай прычынай учынення гэтага віду злачынстваў па-ранейшаму застаецца нядбайнасць грама-дзян у забеспячэнні захаванасці маёмасці: пакіданне яе без нагляду на працяглы час, асабліва на дачах і ў жылых дамах, якімі карыстаюцца толькі ў сезон палявых работ; свабодны доступ злачынцаў у жылыя памяшканні, што не замыкаюцца гаспадарамі; даверлівыя адносіны грамадзян да чужых асоб; пакіданне на вуліцы і дваровых тэрыторыях незамкнёнага аўтатранспарту, у салоне якога знаходзяцца на бачным месцы каштоўныя рэчы.

Выкананне элементарных мер бяспекі дапаможа паз-бегнуць проціпраўных дзеянняў у дачыненні пажылых грамадзян:

● выходзячы з дому, зачыняйце дзверы на ўсе замкі, дзверы на балконах, закрывайце вокны і фортачкі;

● пры ад’ездзе на працяг-лы час паклапаціцеся пра захаванасць дарагой маёмасці (інструменты, бензатрымеры, бензапілы, веласіпеды і іншае), а таксама пра ўмацаванне вокнаў і дзвярэй;

● не пакідайце ключ у патайным (як вам здаецца) месцы, напрыклад, пад дыванком ля дзвярэй, у паштовай скрынцы, на падаконніку і г. д.;

● калі згубілі адзін з ключоў, лепш змяніць замок;

● неабходна быць уважлівымі, упускаючы ў кватэру незнаёмых людзей, у абавязковым парадку патрабуйце дакументы ў грамадзян, якія прадстаўляюцца паштальёнамі, слесарамі-сан-тэхнікамі, работнікамі камунальных службаў, нават калі яны апрануты ў спецыяльную ўніформу, бо гэта могуць быць злачынцы;

● лепш зусім не адчыняць дзверы і не ўпускаць у дом асоб народнасці «рома», нават калі яны проста просяць папіць вады, у адваротным выпадку, як паказвае практыка, могуць быць вялікія непрыемнасці;

● у начны час наогул не трэба адчыняць дзверы ў дом або кватэру.
Калі ў дачыненні вас учынены проціпраўныя дзеянні, трэба неадкладна паведаміць у аддзел міліцыі па тэлефонах 102, 6-09-37 або свайму ўчастко-ваму інспектару.

Андрэй ГІЛЬ, першы намеснік начальніка РАУС.