Бацькі і дзеці

Іду на працу ў гімназію міма новага, нядаўна пабудаванага дома. З пад’езда выходзяць двое: тата і сын-першакласнік. Яны ідуць наперадзе, я – за імі. Намагаюся ўспомніць, хто гэта з былых вучняў, і не магу. Голас знаёмы (настаўнікі запамінаюць галасы, а не твары). Бацька вя-дзе сына за ручку, і яны ціха аб нечым дамаўляюцца.
Вось і дзверы гімназіі. Бацька нахіляецца да шчакі сына, цалуе, махае рукой на развітанне і кажа:
— Глядзі, сынок, паводзь сябе добра!
Сустрэўся са мной позіркам, пазнаў, прывітаўся і неяк сумеўся ад сваёй пяшчоты да сына, убачыўшы маю радасную шырокую ўсмешку. Пазнала ў ім выпускніка: 12 гадоў таму разам з маім старэйшым сынам закончыў гімназію. Працуе ў Ляхавічах у міліцыі. Добры сын сваіх бацькоў, бацька-дарадца свайму сыну. Цуд!
Тамара ШАСТАКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *