Як папярэдзіць рэцыдыў? Эксперты-хімікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці адкажуць на пытанні

Эксперты-хімікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці адкажуць на пытанні пацыентаў з мочакаменнай хваробай

Мочакаменная хвароба – распаўсюджанае ўралагічнае захворванне, якое праяўляецца фарміраваннем камянёў у розных аддзелах мочавыдзяляльнай сістэмы, найбольш – у нырках і мачавым пузыры. Хвароба можа ўзнікнуць у любым узросце, але часцей – ад 25 да 50 гадоў. У дзяцей і пажылых пацыентаў пры мочакаменнай хва- робе часцей утвараюцца камяні мачавога пузыра, у той час як асобы сярэдняга і маладога ўзросту ў асноўным пакутуюць ад камянёў у нырках і мачаточніках.
«Экспертызы па даследаванні хімічнага саставу нырачных камянёў зусім нядаўна пачалі праводзіцца на Брэстчыне, – расказвае начальнік упраўлення лабараторных даследаванняў рэчыўных доказаў біялагічнага характару ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці – дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-хімік Аляксандр Дабрарыз. – Дыягностыка (аднясенне да пэўнай хімічнай групы) камянёў, іх колькасці, формы дапаможа ўрачу-ўролагу зразумець сапраўдную карціну захворвання, прызначыць эфектыўны курс лячэння, а таксама падабраць пацыенту індывідуальны рэжым харчавання».
Асноўным сімптомам захворвання з’яўляецца боль у паяснічнай вобласці і па ходзе мачаточніка. Адным са спосабаў лячэння данай хваробы з’яўляецца хірургічнае ўмяшанне. Аднак нават такі радыкальны метад толькі пазбавіць пацыента ад балючых сімптомаў, але не ад прычыны ўтварэння камянёў. Пры гэтым захворванні нярэдкія рэцыдывы. Каб іх папярэдзіць, урачу неабходна ведаць, да якой хімічнай групы адносіцца выдалены камень. Гэта ўстановіць эксперт-хімік.
«Даследаванне праводзіцца ў кароткія тэрміны, не больш за 14 дзён. Яго вынік чалавек атрымае на рукі», – падкрэслівае Аляксандр Дабрарыз.
Для правядзення экспертызы можна звярнуцца ва ўпраўленне лабараторных даследаванняў рэчыўных доказаў біялагічнага характару УДКСЭ  па Брэсцкай вобласці па адрасе: г. Брэст, вул. Медыцынская, 11. Тэлефоны для даведак: (8-0162) 97-70-15, 53-47-10.
Ганна МАЦКЕВІЧ,
афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Брэсцкай вобласці.