Пра здароўе і дабрабыт для ўсіх. Якія тэмы сталі галоўнымі падчас пасяджэння Ляхавіцкага райвыканкама

На працягу апошніх гадоў у Ляхавіцкім раёне, на жаль, назіраецца неспрыяльная медыка-дэмаграфічная сітуацыя з тэндэнцыяй да зніжэння колькасці насельніцтва. На гэтым акцэнтаваў увагу галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў, выступаючы на пасяджэнні райвыканкама падчас разгляду пытання «Аб рабоце ўстаноў і арганізацый па дасягненні мэт устойлівага развіцця «Добрае здароўе і дабрабыт для ўсіх» у Ляхавіцкім раёне».

Фото из архива

У пацвярджэнне сказанага лічбы статыстыкі: у 2013 годзе колькасць насельніцтва раёна складала
27 750 чалавек, у 2022 годзе – 22 388 чалавек. Летась на Ляхавіччыне стала на 700 жыхароў менш, чым у 2021 годзе. Змяншэнне адбываецца як сярод гарадскога, так і сярод сельскага
насельніцтва. Сумная статыстыка назіраецца ў росце смяротнасці насельніцтва. У мінулым годзе ў раёне памерла 469 чалавек, 49 працэнтаў з іх – ад хвароб сістэмы кровазвароту (ідзе зніжэнне ў параўнанні з 2021 годам, калі доля гэтых хвароб склала 55 пра-
цэнтаў). Мінусуе і нараджальнасць: летась на свет з’явіліся 150 немаўлят.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач падкрэсліў, што на Ляхавіччыне праводзіцца планамерная работа па дасягненні ўстойлівага развіцця ў накірунку паляпшэння здароўя землякоў, якасці навакольнага асяроддзя, прафілактыкі
хвароб і фарміравання здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. У 2022 годзе ў нашым раёне не зарэгістравана выпадкаў смяротнасці сярод немаўлят, мацярынскай смяротнасці, адсутнічаюць і новыя выпадкі заражэння ВІЧ-інфекцыяй. А вось захворванне туберкулёзам, наадварот, расце. Летась узровень захворвання туберкулёзам склаў
39,5 выпадка на 100 тысяч насельніцтва (за 2021 год – 16,9 выпадка). Прычым у 77,7 працэнта захварэлых туберкулёз
выяўлены падчас праходжання прафілактычных медыцынскіх аглядаў, што чарговы раз пацвярджае важнасць штогадовага флюараграфічнага абследавання.
Па словах Віталія Ціханава, да 2030 года неабходна істотна скараціць колькасць выпадкаў захворвання і смяротнасці ў выніку ўздзеяння небяс-печных хімічных рэчываў, забруджвання паветра, вады і глебы.
Для Ляхавіччыны адной з асноўных праблем пітнога водазабеспячэння з’яўляецца праблема высокага ўтры-
мання жалеза. У межах рэалізацыі падпраграмы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і
спрыяльнае асяроддзе» ў раёне з
2008 года ўведзены ў эксплуатацыю
14 станцый абязжалезвання вады, з іх тры ў 2021 годзе і адна ў 2022 годзе. Аднак вынікі лабараторнага кантролю якасці вады сведчаць, што актуальнасць гэтай тэмы не змяншаецца. За мінулы год 51,4 працэнта даследаваных проб вады не адпавядаюць патрабаванням па ўтрыманні жалеза.
У нашым раёне працуе прафілактычны праект «Ляхавічы – здаровы горад», яго асноўная мэта – павысіць узровень медыцынскага абследавання насельніцтва, матывацыю людзей розных узроставых груп да рухальнай актыўнасці, знізіць распаўсюджанне курэння і злоўжыванне алкаголем. Прычым, як адзначыў Віталій Ціханаў, накірункі праекта ахопліваюць усе сферы жыцця чалавека: добраўпарадкаванне жылля, уладкаванне пешаходных і веласіпедных дарожак, азеляненне горада, будаўніцтва сучасных спартыўных комплексаў, арганізацыя зон адпачынку для дзяцей і дарослых, павышэнне адукаванасці насельніцтва ў пытаннях здаровага харчавання, паляпшэнне ўмоў працы на прадпрыемствах, адаптацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Што зроблена ў гэтых напрамках?
Як аказваецца, нямала. У Ляхавічах павялічылася колькасць велапарковак, укладзена тактыльная плітка па частцы вуліцы Дзесюкевіча, наведзены парадак на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрнай забудовы (устаноўлена і адрамантавана 19 дзіцячых гульнявых пляцовак, устаноўлена звыш
117 лавачак, горак, пясочніц, сметніц). Для паляпшэння якасці пітной вады заменена 2,2 кіламетра сетак водазабеспячэння. Умацавалася і пашырылася спартыўная база, добраўпарадкавана зона адпачынку на рацэ Ведзьме, зроблены капітальны рамонт бегавых дарожак на стадыёне «Колас». Шэраг мерапрыемстваў праведзены па забеспячэнні насельніцтва здаровым харчаваннем з акцэнтам на дзіцячае харчаванне, у тым ліку і ў выглядзе выпуску на кансервавым заводзе, кааппраме прадукцыі са зніжаным утрыманнем цукру, солі, тлушчу.
У 2022 годзе СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» пазначаны маркай «Здаровае харчаванне». У гарадскіх магазінах рознай формы ўласнасці ёсць куткі, секцыі «Здаровае харчаванне», дзе прадаецца ў дастатковым асартыменце прадукцыя з аздараўляльнымі ўласцівасцямі.
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна расказаў, што і сёлета на Ляхавіччыне прадаўжаецца рэалізацыя васьмі міжведамасных прафілактычных праектаў: «Папярэдзь хваробу – выберы жыццё», «Здаровае сэрца – гарантыя поспеху», «Правільная асанка –
добрае здароўе», «Мой выбар – жыць з пазітывам» і іншыя.
Яшчэ адным накірункам мадэлі дасягнення ўстойлівага развіцця па пытаннях здароўя з’яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні ў насельніцтва здаровага ладу жыцця. Актыўна праводзяцца мерапрыемствы ў накірунку абароны здароўя дзяцей, падтрымкі сямейных каштоўнасцей. У якасці станоўчага прыкладу Віталій Ціханаў назваў рэалізацыю разнастайных праектаў і праграм, якія рэалізуюцца ў аддзяленні ТЦСАН. Увогуле, па словах кіраўніка санітарнай службы, сумесная работа зацікаўленых ведамстваў і арганізацый дазволіла выканаць многія пастаўленыя задачы для дасягнення паказчыкаў мэты ўстойлівага развіцця «Добрае здароўе і дабрабыт для ўсіх».
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз звярнуў увагу на тое, што кожная служба, кіраўнікі арганізацый павінны канкрэтнымі ініцыятывамі і справамі даць адказ на пытанне, як зрабіць Ляхавіччыну прывабным і камфортным месцам для жыцця і адпачынку.