Специалистами Ляховичского райЦГиЭ проведена проверка

Спецыялістамі Ляхавіцкага райЦГіЭ праведзена праверка захавання суб’ектамі гаспадарання патрабаванняў нацыянальнага санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і заканадаўства Мытнага саюза ў галіне гігіенічнай бяспекі тавараў для дзяцей.
Даведачна.
Цяпер на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае адзіны пералік тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.Пацвярджэнне адпаведнасці цацак ажыццяўляецца ў форме сертыфікацыі.
Згодна дагаворна-прававой базы Мытнага саюза і нацыянальнага заканадаўства па санітарных мерах, гігіенічная бяспека тавараў для дзяцей можа пацвярджацца (у залежнасці ад прыналежнасці тавару да таго ці іншага раздзела адзінага пераліку, ад яго прызначэння і г.д.) афармленнем пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пасведчання адпаведнасці або дэкларацыі адпаведнасці.
Перад выпускам у абарачэнне на рынак прадукцыя для дзяцей і падлеткаў павінна прайсці працэдуру абавязковай ацэнкі (пацвярджэння) адпаведнасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту або нарматыву «Паказчыкі бяспекі і бясшкоднасці асобных відаў прадукцыі для дзяцей», якая ажыццяўляецца ў форме дзяржаўнай рэгістрацыі з наступным дэклараваннем адпаведнасці ці сертыфікацыі.
У адпаведнасці з пастановай Мінгандлю, Мінсельгасхарчу, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржстандарта, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пацвярджаюць якасць і бяспеку тавараў, якія падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб’ектах, аб’ектах грамадскага харчавання, на гандлёвых месцах на рынку адным з наступных спосабаў:
арыгіналам пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
копіяй пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, заверанай органам, які яго выдаў, або атрымальнікам указанага дакумента;
выпіскай з рэестра пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі на тавары, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю) на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (далей — рэестр пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі), з указаннем рэквізітаў дакумента, які пацвярджае бяспеку прадукцыі (тавараў), найменняў прадукцыі (тавараў), вытворцы, атрымальніка і органа, які выдаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
электроннай формай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, заверанай электронным лічбавым подпісам;
звесткамі электроннай базы даных рэестра пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі на спецыялізаваным пошукавым серверы сайта Мытнага саюза ў сетцы інтэрнэт;
указаннем у дакументах, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) тавараў, і (або) іншай суправаджальнай дакументацыі нумара і даты выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
наяўнасцю на тавары і (ці) яго спажывецкай тары нумара і даты выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
У нашым раёне прамысловыя тавары для дзяцей рэалізуюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі і суб’ектамі прыватнай формы ўласнасці на трох гандлёвых месцах на рынку райпо ў г. Ляхавічы, а таксама ў сямі стацыянарных гандлёвых аб’ектах. Акрамя таго, даная група тавараў ёсць у рэалізацыі ў магазінах «Аліса» райпо, «Прадукты» ЗАТ «Дабраном» і ў кіёсках Брэстаблсаюздруку. Прадукты дзіцячага харчавання рэалізуюцца ў шасці стацыянарных гандлёвых арганізацыях рознай формы ўласнасці.
Тэматычнай аператыўнай праверкай ахоплены ўсе аб’екты. У ходзе праверкі адабрана 4 пробы прадуктаў дзіцячага харчавання і 9 проб прамысловых тавараў; усе пробы пакуль знаходзяцца ў рабоце.
Парушэнні ўстаноўлены толькі ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць на гандлёвых месцах на рынку і ў магазіне «Этаж» — рэалізацыя прамысловых тавараў для дзяцей без дакументаў або звестак, якія пацвярджаюць іх бяспеку. Па выніках праверкі вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накіраваны прадпісанні па зняцці з рэалізацыі адпаведнай прадукцыі і ўхіленні парушэнняў.
Віталій ЦІХАНАЎ,
галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач раёна.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *