Гульні патрыётаў. У квіз-гульні перамаглі тры каманды ляхавіцкіх школьнікаў

БОЛЬШ ФОТА ПА СПАСЫЛЦЫ

«Ведаем, паважаем, ганарымся!» –так называецца квіз-гульня,
якая 4 мая прайшла ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На яе пытанні адказвалі навучэнцы школ Ляхавіччыны. Інтэлектуальнае спаборніцтва, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, арганізаваў райкам БРСМ.

Шэсць каманд, шэсць тураў. Стартавалі з пытанняў на вольную тэматыку. Астатнія патрабавалі канкрэтных ведаў, у тым ліку артыкулаў Канстытуцыі. Калі прыняты закон аб дзяржаўных сімвалах, дзе захоўваецца самы вялікі флаг краіны і г. д. – на выдадзеных лістах старшакласнікі пазначалі адказы на пытанні другога тура «Аб дзяржаўных сімвалах».
Юнакі і дзяўчаты адказалі на мноства пытанняў, што датычылі флага, гімна і герба Беларусі. Пытанні чаргаваліся з запаўненнем пропус-
каў, вызначэннем правільнасці сцвярджэнняў, суаднясен-
нем адказаў і г. д.
Журы – намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк і памочнік пракурора Аліна Мацкевіч – пасля кожнага тура аб’яўляла вынікі інтэлектуальнага паядынка. Апошнім выпрабаваннем стаў «Беларускамоўны бліц», дзе рабяты выступілі ў ролі перакладчыкаў.
У выніку больш за ўсіх балаў зарабіла каманда «Лідар» з СШ № 1, на другім месцы «Ліра» з СШ № 2, замкнула тройку лепшых
каманда «Страла» з Начаўскай СШ. Каманды атрымалі дыпломы і сувеніры, а пераможцы – яшчэ і смачныя падарункі. Святлана Юрлевіч пажадала рабятам быць дастойнымі грамадзянамі нашай краіны і нераўнадушнымі актывістамі БРСМ. Адзначыла, што квіз-
гульня паказала: старшакласнікам ёсць да чаго імкнуцца і ўдасканальвацца, трэба вучыцца здабываць веды і працаваць у камандзе.
Госці ўручылі навучэнцам Ліпскай СШ членскія білеты БРСМ. Сёння ў Ляхавіцкай раённай арганізацыі аб’яднаны каля тысячы школьнікаў і працоўнай моладзі. Юрый Сегянюк падкрэсліў, што членства ў БРСМ не толькі пашырае кола сяброў, але і прадастаўляе шэраг магчымасцяў. Удзел у шматлікіх мерапрыемствах і акцыях, сустрэчы з прадстаў-
нікамі ўлады, знаходжанне ў гушчыні падзей садзейнічаюць назапашванню вопыту, раскрыццю творчага патэнцыялу, стварэнню ўмоў для ўсебаковага развіцця маладой асобы.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.