Паводзіны лёду на сонцы. Супрацоўнікі РАНС сумесна з Асводам правялі прафілактычны рэйд на рацэ Ведзьме ў Ляхавічах

10 лютага супрацоўнікі РАНС сумесна з Асводам правялі прафілактычны рэйд на рацэ Ведзьме ў райцэнтры, падчас якога рыбакам нагадалі пра небяспеку знаходжання на лёдзе, калі ён растае.

Удзельнікі рэйду правялі гутаркі наконт выканання правілаў бяс-печных паводзін, у тым ліку яшчэ раз агучылі, што выхад на лёд забараняецца ў перыяд яго актыўнага раставання і разбурэння, раздалі тэматычныя памяткі, а таксама акцэнтавалі ўвагу на абавязковай наяўнасці пры сабе элементарных сродкаў выратавання: спецыяльнай камізэлькі, 15–20-метровай вяроўкі з грузам на канцы, вострых прадметаў, якія дазволяць выбрацца з палонкі на лёд.
Выратавальнікі нагадалі некаторыя нюансы бяспекі на вадзе: перш чым выйсці з берага на лёд, трэба ўважліва агледзецца, намеціць маршрут, выбраць бяспечныя месцы. Праверыць трываласць лёду можна пешняй або палкай, а не ўдарам нагі. Неабходна памятаць, што надзейны лёд празрысты з зеленаватым адцен-нем, таўшчынёй не менш за сем сантыметраў. Ісці па лёдзе неабходна асцярожна, уважліва сачыць за яго паверхняй, абыходзіць небяспечныя і падазроныя ўчасткі. Асабліва асцярожнымі трэба быць у месцах пакрыцця тоўстым пластом снегу, хуткага цячэння, выхаду крыніц, паблізу выступаючых над паверхняй кустоў, у месцах упадзення ў вадаём ручаёў.
Калі пад вамі затрашчаў лёд і з’явіліся расколіны, не палохайцеся і не бяжыце ад небяспекі. Варта асцярожна легчы на лёд і паспрабаваць перакаціцца ў бяспечнае месца.
Старшыня раённага савета Асвода Віктар Прыхач аматарам зі-мовай рыбалкі прывёў статыстычныя даныя: з пачатку года на Брэстчыне на вадаёмах патанулі восем чалавек.
– Чарговы раз нагадваем пра неабходнасць безумоўнага выканан-
ня правіл паводзін на лёдзе. Грэбаванне пра-віламі бяспекі можа пры-весці да бяды. Асаб-лівую ўвагу неабходна надаць дзіцячай бяспецы, сур’ёзна пагутарыць з непаўналетнімі пра небяспеку лёду ў перыяд яго раставання і не дазваляць гуляць на лёдзе. Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду, – падкрэсліў старшыня раённага савета Асвода.
Дзмітрый НОВІК, інжынер РАНС