Галоўны прыярытэт – якасць жыцця

У апошнія гады цэнтральная сядзіба СВК “Ліпнянка” прыкметна пераўтварылася. Адрамантаваны будынак СШ, насупраць абноўлены сельскі Дом культуры, адміністрацыйны будынак, гандлёвы комплекс. Прыемнае ўражанне пакідае добраўпарадкаваны ФАП, стараюцца падтрымліваць парадак ля сваіх дамоў вяскоўцы. Больш яго стала на вытворчасці: даведзены да ладу мехмайстэрні, рэканструююцца жывёлагадоўчыя памяшканні, набываецца сучасная тэхніка, укараняюцца ў вытворчасць новыя тэхналогіі.
Аднак нявырашаных пытанняў яшчэ шмат, як і сельгаскааператыўных, так і прыватных, якія датычаць непасрэдна якасці жыцця мясцовага насельніцтва. Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Бурдуком наведалася іменна ў гэты аграгарадок. У мясцовым Доме культуры сабраліся настаўнікі, медыкі, работнікі сельскагаспадарчай вытворчасці, каб пагаварыць пра хвалюючыя пытанні, аднак не толькі свае аса-бістыя. 20 красавіка 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сумесным пася-джэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Тэма Паслання “Дынамічны прарыў у развіцці краіны – шлях да новай якасці жыцця”. Прэзідэнт падвёў вынікі пяцігадовага развіцця краіны і адначасова вызначыў асноўныя задачы, якія неабходна вырашыць у бліжэйшыя гады. Асобы акцэнт – на якасны рывок, які належыць зрабіць нашай краіне ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, паколькі 2010 год аб’яўлены Годам якасці. Асноўным арыенцірам з’яўляецца якасць тавараў і паслуг, кіравання і, самае важнае, – жыцця людзей. Прэзідэнт краіны абазначыў 5 новых стратэгій, якія здольны забяспечыць пераход беларускай эканомікі на інавацыйны шлях развіцця: новая тэхналагічная стратэгія, закліканая вывесці вы-творчасць тавараў у нашай краіне на якасна новы ўз-ровень; стратэгія дзелавой актыўнасці, увасобленая ў развіццё канкурэнцыі і далейшай лібералізацыі эканамічнай дзейнасці; транзітная стратэгія, якая прадугледжвае пашырэнне транспартных, камунікацыйных і фінансавых калідораў; энергетычная стратэгія, накіраваная на энергазберажэнне і дыверсіфікацыю крыніц энергіі; стратэгія усеабдымнай інфарматызацыі.
Разам з тым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь спыніўся на асобных праблемных пытаннях і задачах у сферы эканомікі, рашэнне якіх не толькі мае вялікае значэнне для краіны, прадпрыемстваў і грамадзян, але і напрамую залежыць ад дзелавой актыўнасці кожнага на сваім рабочым месцы.
На шляху да вырашэння пастаўленых задач патрэбна пераадолець шмат перашкод. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук заклікаў прысутных да ад-крытага дыялогу, які будзе толькі садзейнічаць справе. Вяскоўцы ўзнімалі пытанні, што іх трывожаць. Дырэктар Ліпскай СШ Аляксандр Гатоўчыц падняў праблему дысцыпліны мясцовых жыхароў. Інфраструктура аграгарадка развівалася так, што зусім побач, праз дарогу, аказаліся школа і магазін. З самага ранку ў гандлёвую кропку едуць і ідуць мясцовыя жыхары, закупляюць спіртное і, нягледзячы на ўсялякія забароны і папярэджанні, тут жа, на вачах у дзяцей, распіваюць алкагольныя напіткі. Начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў зазначыў, што праблема сапраўды існуе, нягледзячы на тое, што 96 пратаколаў на такіх парушальнікаў дысцыпліны складзены ўчастковым інспектарам міліцыі. Кантроль будзе яшчэ больш узмоцнены.
Шмат пытанняў датычылі жыллёва-камунальных праблем і рамонту жылля. Грунтоўныя адказы даў начальнік КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Аляксандр Мядзвецкі. Неўзабаве ў вёсцы будзе актывізавана работа па пракладцы водаправода: выдзелены сродкі, ёсць падрадчыкі. Тады ж будуць унесены карэктывы ў работу станцыі абезжалезвання вады, якая тут нядаўна пушчана ў дзеянне. Пакрысе рамантуецца і жыллёвы фонд. Работы ўскладняюцца тым, што ва ўсіх дамах ёсць шмат пустуючых кватэр. То ці не рацыянальней было б засяліць людзей у адзін ці два шматкватэрнікі і адрамантаваць іх, чым распыляць сродкі на ўсе існуючыя і пустыя? Неўзабаве пытанне будзе вырашана, як і перасяленне з хутара ў адну з пустуючых кватэр 72-гадовай адзінокай Соф’і Салодкай. Ёй дапаможа ў гэтым упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Адрамантавалі ў аграгарадку і комплексны прыёмны пункт РКБА, у прыватнасці, пакой для работы цырульніка. Аднак, там не працуе ацяпленне, няма гарачай вады, пацёк дах. Атрымліваецца, што на паперы цырульня дзейнічае, на справе – не.
Задаволены вяскоўцы работай ФАПа, гандлёвымі кропкамі, асабліва прыватнымі. Але людзей хвалюе добраўпарадкаванне аграгарадка. Многа тут паўразваленых сядзіб, якія псуюць выгляд населенага пункта. На запыты мясцовых улад гаспадары не адклікаюцца. З пачатку года ўжо разабралі 10 такіх хацін, работы будуць працягвацца, аднак папярэдне па-трэбна аформіць неабходныя дакументы згодна заканадаўства.
Старшыня райвыканкама запэўніў прысутных, што важнейшым прыярытэтам дзяржавы, як і раней, з’яўляецца правядзенне моцнай сацыяльнай палітыкі. Усё, што датычыць павышэння ўзроўню і якасці жыцця людзей, будзе ажыццяўляцца.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *