У Ляхавічах гуманітарную дапамогу ад Чырвонага крыжа атрымалі 224 чалавекі

«Падарункі ад Чырвонага Крыжа».

Як справы, пажылы чалавек? Ці патрэбна дапамога мнагадзетным сем’ям? Гэтыя пытанні часта гучаць у раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа, якую ўзначальвае Жанна Лешык. Каб атрымаць адказы на іх, іменна яна адпраўляецца па адрасах, дзе пражываюць маламаёмныя, адзінокія састарэлыя людзі, каб праведаць і парадаваць чарговым падарункам. Толькі нядаўна гуманітарную дапамогу атрымалі 224 чалавекі – пажылыя і маламаёмныя грамадзяне, мнагадзетныя сем’і, у якіх выхоўваецца 4 і больш дзяцей. Сярод падарункаў – прадукты харчавання, канцтавары, сталовыя і гігіенічныя наборы, а дзецям – цацкі і адзенне. Незадаволеных не было: з удзячнасцю сустракалі прадстаўнікоў таварыства пажылыя людзі, з задавальненнем прыязджалі ў арганізацыю тыя, каму адрасавалі запрашэнні на атрыманне гуманітарнай дапамогі.

— Хачу звярнуцца да ўсіх матуль, якія маюць немаўлят да года, – гаворыць Жанна Лешык. – У раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа ёсць у наяўнасці шмат адзення для дзяцей такога ўзросту. У каго ёсць патрэба, калі ласка, звяртайцеся.

Наталля УСЕНКА,

старшыня пярвічнай

арганізацыі Чырвонага Крыжа

ясляў-сада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *