Прыгожае рамяство Міхаіла Карапатніка радуе многіх ляхавічан
Жыве ў Ляхавічах Міхаіл Карапатнік – падпалкоўнік у адстаўцы з душой мастака. Дрэва ажывае ў яго ўмелых руках, ператвараецца ў казачных герояў. А пачалося ўсё ў 25-гадовым узросце, калі ў знойдзеным корані ўбачыў мужчыну, які трымаў на руках сваю любімую. Вырабленую скульптуру падарыў жонцы Святлане…
Прыгожае рамяство радуе не толькі сяброў і блізкіх (Міхаіл Міхайлавіч шчодра адорвае іх сваімі шэдэўрамі), а і маленькіх выхаванцаў дзіцячага сада № 2 райцэнтра. Напрыканцы лістапада з чарговым падарункам (да драўляных калабка і дракона малышы прывыклі) майстар завітаў у садок. На гэты раз уручыў кракадзіла, які “нарадзіўся” з кораня мясцовага дрэва, што быў знойдзены падчас добраўпарадкавання райцэнтра. Трэба было бачыць радасныя і цікаўныя вочкі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з захапленнем знаёміліся з новым сябрам!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Читаешь о таких людях и не перестаёшь удивляться их выдумке и находчивости.Вот бы побольше таких затейников.Такие подарки не только радуют, но и воспитывают детсадовцев, учат доброте и умению делиться.