Пьедестал почёта ляховичан

З году ў год, ад спаборніцтва да спаборніцтва выступленні юных лёгкаатлетаў раёна вызначаюцца высокім турнірным пастаянствам. Адкрытыя арэны змяняюцца манежамі, але нязменным застаецца факт прысутнасці ў ліку пераможцаў і прызёраў выхаванцаў “каралеўскага” аддзялення Ляхавіцкай ДЮСШ. На гэты раз сведкам і “саўдзельнікам” іх поспеху стаў Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж, дзе ў мінулыя выхадныя праходзіла зімовае асабіста-каманднае першынство вобласці сярод 15-16 гадовых навучэнцаў СДЮШАР і ДЮСШ. Класічны закрыты варыянт спаборніцтваў, куды ўваходзілі ўсе віды і дысцыпліны атлетыкі, акрамя “доўгіх” кіданняў. Удзел узяла 21 каманда з усіх раёнаў і гарадоў вобласці, у ліку якіх і ляхавіцкая сямёрка.

Ужо не першы год навучэнка абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву, перспектыўная Ангеліна Сліва на п’едэстал гонару падымалася двойчы: на вышэйшую яго прыступку за перамогу ў бегу на 3 тысячы метраў і на другую за сярэбраны фініш на паўтара тысячах метраў. Гэтую ж дыстанцыю ў хлопчыкаў вучань Ляхавіцкай СШ №1 Дзмітрый Равінскі не аддаў нікому з шматлікіх прэтэндэнтаў. Трэцім на 800 метрах фінішаваў у Брэсце навучэнец агракаледжа Уладзімір Навумік.

Хоць і не з прызёрскай пазіцыі, але заліковыя балы – ад пяці і менш – у агульную скарбонку дабавілі і іншыя з ўдзельнікаў, што і вывела ляхавічан на пятае каманднае месца. У лёгкаатлетаў Брэста, Баранавіч, Кобрына на гэты раз атрымалася лепш, аднак, і школы там маюць статус спецыялізаваных алімпійскага рэзерву.

Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *