В СШ №1 г.Ляховичи прошла дистанционная олимпиада «ИнтерХимик-Ляховичи»

У адукацыйны працэс усё больш укараняюцца сучасныя метады і формы навучання, электронны кантроль ведаў. У СШ №1 прайшла першая ў раёне школьная дыстанцыйная алімпіяда “ІнтэрХімік-Ляхавічы” з дапамогай інтэрнэт-рэсурсу “Master-Test.net”.

У іспытах прынялі ўдзел 16 навучэнцаў 8-11 класаў, якія зарэгістраваліся на сайце «Master-Test» і выконвалі дыферэнцыраваныя па ўзроставай катэгорыі заданні. Асаблівасць дыстанцыйнай алімпіяды ў тым, што выкарыстанне інтэрнэту ўдзельнікамі не абмяжоўваецца. Аднак магчымасць “гугліць” алімпіядныя заданні была прадугледжана загадзя – яны падбіраліся так, каб знайсці ў сетцы правільны адказ было вельмі цяжка. Удзельнікам выпрабаванняў прапаноўваліся спасылкі на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, на якіх можна было знайсці падказку, запоўніць прабелы ў сваіх ведах па прадмеце і даведацца новае.

Усе адказы былі аўтаматычна апрацаваны серверам, падлічаны балы. Кожны ўдзельнік мог азнаёміцца і з правільнымі адказамі, і з сістэмай падліку балаў, і са сваім вынікам.

Безумоўным лідарам школьнай дыстанцыйнай алімпіяды стала вучаніца 10 “А” класа Анастасія Мацкевіч, якая з 56 магчымых балаў набрала 46. 2-е месца ў 11-класніцы Веранікі Масейчык, замыкае тройку фіналістаў Вікторыя Ліцкевіч.

Пераможца анлайн-іспытаў Анастасія Мацкевіч заўважыла, што, каб выканаць некаторыя заданні, давялося шукаць інфармацыю і ў інтэрнэце, і ў даведніках, і ў падручніку. Але часу было дастаткова, таму многае атрымалася.

Дарэчы, у бліжэйшы час пройдзе першая раённая інтэрнэт-алімпіяда па хіміі для вучняў 8-11 класаў. А ў далейшай перспектыве – арганізацыя і правядзенне інтэрнэт-алімпіяды па біялогіі і геаграфіі.

Сяргей АБЕРГАН,

настаўнік хіміі СШ №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *