Пакуль жыта даспявае


У аграгарадку Дараўскім падзея: шматдзетная сям’я Юрыя і Людмілы Гарбатых атрымала двухпавярховы катэдж, які СВК “Дарава” пабудаваў па спецыяльнаму праекту іменна для гэтых лю-дзей. Як кажуць, па заслугах: Людміла і Юрый працуюць на малочнатаварнай ферме, дояць 100 кароў, дабіваюцца добрых вынікаў. Гадуюць чатырох дачушак. У вялікай падсобнай гаспадарцы: 2 каровы, цяля, свінні, куры, качкі – чаго толькі няма на падворку ў Гарбатых. Вось толькі кватэра была цеснай для вялікай і працавітай сям’і, але і гэтая іх мара збылася. Старшыня сельгаскааператыва Уладзімір Пятроўскі ўручыў ключы ад новенькага катэджа, маўляў, жывіце на здароўе, працуйце яшчэ з большай энергіяй, бо іменна на такіх людзях і трымаецца сельскагаспадарчая вытворчасць.
Дарэчы, як заўсёды падкрэслівае старшыня, на людзей, якія самааддана любяць зямлю і хлебаробскую справу, яго гаспадарцы пашанцавала. Разважаючы пра ўборачную кампанію, якая вось-вось стартуе, Уладзімір Віктаравіч адзначае, што ў яго ёсць на каго спа-дзявацца. У сельгаспрадпрыемстве 18 механізатараў, хоць тэхнікі намнога больш. Між іншым, кожны з іх дарагога варты: калі спатрэбіцца, садзяцца хлопцы за штурвалы камбайнаў, іншай тэхнікі, і работа ідзе спарней. Васілій Цыкман, напрыклад, на трактары МТЗ-3022 і арэ, і сее, а як пачалася корманарыхтоўчая кампанія, сеў за руль КЗР-10. Гэтак жа і Андрэй Бобка: яму пад-уладны трактар МТЗ-1221, на ім выконвае многія сельгасработы, а на час ўборкі ўра-джаю ён за штурвалам КЗР-10К. Такую ж кваліфікацыю маюць і механізатары Аляксандр Лазовік, які працуе на пагрузчыку “Амкадор”, Валерый Занько, які падчас уборкі зерневых звозіць у сцірты салому і працягвае нарыхтоўку кармоў для грамадскага статка. На Вадзіма Мышкаўца вельмі спадзяюцца жывёлаводы, бо ён кіруе “Хозяином”, корміць статак, прасуе сена, салому ў цюкі, яму ў гэтай справе дапамагае Аляксандр Хамутоў – вельмі старанны і адказны механізатар. Вадзіму Сафонаву давяраецца ўнясенне гербіцыдаў, бо зараней вядома, што гэтую работу ён выканае дасканала. Дарэчы, яго браты Яўгеній і Віктар, якія таксама працуюць механізатарамі, і лічацца ў гаспадарцы ў ліку перадавікоў. Заўсёды можна даверыць самую адказную справу Вячаславу Тоўту, які ў гэтыя дні на пагрузчыку трамбуе сянаж у ямах, Іван Някрута забяспечвае статак вадой на пашы, падвозіць на ферму кармы. Вопытным механізатарам лічыцца ў гаспадарцы Анатолій Варановіч, які кожнае лета працуе на камбайне. Сёння хоць ужо мае пенсіённы ўзрост, не збіраецца паглядаць збоку, як іншыя працуюць. Анатолій мяркуе, што спатрэбіцца яго дапамога на адвозцы саломы, нарыхтоўцы кармоў.
У любой справы бачна перспектыва, калі ёсць пераемнікі. І ў гэтым плане сельгаспрадпрыемства на выгаднай пазіцыі. Мясцовая моладзь усё часцей пасля заканчэння школы стала заставацца ў роднай вёсцы, хлопцы выбіраюць прафесію хлебароба. Вось і цяпер вярнуліся пасля службы ў арміі Аляксандр Знавец, Іван Касмовіч, Дзмітрый Трыбух. Такім маладым папаўненнем механізатараў не ўсюды пахваляцца. А ў якасці замацавання маладой сілы сельгаскааператыў выдзеліў хлопцам добрую тэхніку і паабяцаў ключы ад новенькіх катэджаў, толькі жаніцеся! Здаецца, гэта хлопцам спадабалася, бо ў аднаго з іх ужо хутка вяселле.
Уборачная кампанія – гэта выпрабаванне для ўсіх працаўнікоў, у тым ліку і для вадзіцеляў. Але і тут хвалявацца не даводзіцца – надзейныя хлопцы Уладзімір Дрэка, Уладзімір Грыцкевіч, Дзмітрый Хамутоў. А шафёр Юрый Самойленка падчас уборкі зерневых са-дзіцца за штурвал камбайна “Ліда-1300” і заўсёды сярод перадавікоў. Не падвядуць у крытычнай сітуацыі і зваршчык Леанід Гарэлік, токар Міхаіл Апед, запраўшчык Святаслаў Знавец, хоць сёння гатова да прыёмкі зерня загадчыца зерне-склада Таццяна Івановіч.
У паспяховым правядзенні зернеўборачнай кампаніі зацікаўлены і працаўнікі жывёлагадоўчай галіны. Кармавая база, якая, як плануецца, значна пабагацее, гэта ўжо цалкам іх інтарэсы, бо без збалансаваных рацыёнаў не будзе ні малака, ні прываг. Гэта добра ведаюць цялятніцы Валянціна Раманчук, Ядвіга Цыкман, Святлана Цыкман, Галіна Скляр, Аксана Клявец, якія дабіваюцца 700-грамовых сярэднясутачных прываг цялят. Добрыя вынікі ў Людмілы Савось і Мікалая Навікевіча, Івана Сакуна і Аксаны Трыбух. А Валянціна Сегень, якая даглядае нованароджаных цялят, арганізавала сваю работу так, што яе гадаванцы ў суткі прыбаўляюць па 900 грамаў. Вопыт работы гэтай перадавой цялятніцы прапагандуецца ў вобласці. Павялічваюцца і надоі малака. Летась даяркі з СВК “Дарава” атрымалі ад кожнай каровы па 5400 кілаграмаў малака, а сёлета мяркуюць прыбавіць да гэтага паказчыка яшчэ 200 кілаграмаў. Стараюцца Кацярына Капко, Марыя Марчык, Ганна Кучура, Марына Віктаровіч, Ірына Буйкевіч, Галіна Каліціненкава, Людміла Мітрохіна, Наталля Хамутова, Ніна Фокіна, Ала Каласоўская, Алена Ціхон, Марыя Хамутова, Ганна Марчык. А Людміла Прыступа, якая працуе на раздоі першацёлак, летась мела па 6 тысяч кілаграмаў малака ад кожнай каровы. На добрыя вынікі, а значыць і на адпаведную зарплату, працуюць даглядчыкі жывёлы Мікалай Ціхон, Аляксандр Клявец, пастухі Станіслаў Марчык, Уладзімір Бусько, Віктар Палонскі. У адной асобе (і даглядчык жывёлы і слесар) незаменны спецыяліст Канстанцін Прыступа, яму дапамагае слесар па малочным абсталяванні Аляксей Мажэйка. У адной камандзе і вартаўнік Валерый Марчык, і адказная за чысціню посуду Людміла Марчык.
Калі ёсць у калектыве ўзаемаразуменне, адказнасць, падтрымка і жаданне працаваць як можна лепш, то і вынікі работы відавочныя. А калі так, то і зарплаты задавальняюць. На апошнім пася-джэнні праўлення сельгаскааператыва зацверджаны план правядзення ўборачнай кампаніі, распрацаваны крытэрыі аплаты працы, вызначаны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. Не пакрыўджаны ўвагай і працаўнікі жывёлагадоўчай галіны: захаванне якасных параметраў – важкая прыбаўка да зарплаты.
…Пад пяшчотнымі промнямі ліпеньскага сонца яшчэ даспявае хлебная ніва, а працаўнікі СВК “Дарава” ўжо гатовы прыняць новы ўраджай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *