Знята забарона па афрыканскай чуме

Рашэннем Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта знята забарона па афрыканскай чуме (АЧС) на ўтрыманне свіней на асабістых падвор’ях грамадзян, акрамя асабістых падвор’яў, што размешчаны ў пяці кіламетрах ад свінагадоўчых комплексаў ЗАТ “Белпрампрыбор” і ЗТАА “БелДан”. Забаронена ўтрыманне свіней на асабістых падвор’ях жыхароў вёсак В. Гарадзішча, Марынова, Бенькаўцы, Галаўнінцы, Малышы, Каўпакі, Стральцы, Шчэрбава, размешчаных у пяці кіламетрах ад свінагадоўчага комплексу ЗАТ “Белпрампрыбор”, і на асабістых падвор’ях жыхароў вёсак Бярозкі, Гута, Заполле, Кулікі, Востраў, Падлаззе, Рагачы, Траццякоўцы, размешчаных у пяці кіламетрах ад свінагадоўчага комплексу ЗТАА “БелДан”.

Дазваляецца вырошчваць свіней толькі для ўласных патрэб не больш як 3 галавы для адкорму. Не дапускаецца ўтрыманне свінаматак і кныроў.

Сельвыканкамы правядуць абследаванне населеных пунктаў з мэтай уліку маючых патрэбу ў набыцці свіней. Ветэрынарнай службай будуць праводзіцца растлумачальная работа аб умовах набыцця і ўтрымання свіней, абследаванне і дэзынфекцыя памяшканняў, у якіх плануецца ўтрыманне свіней.

Для абароны свіней ад АЧС гаспадарам неабходна строга захоўваць патрабаванні па біялагічнай абароне, у тым ліку, мець спецыяльнае адзенне і абутак для догляду за жывёламі, перад уваходам у хлеў уладкаваць дэздыванок. Усе віды кармоў павінны праходзіць тэрмічную апрацоўку. Для кармлення свіней неабходна выкарыстоўваць канцэнтраваныя кармы, набытыя праз сістэму Белкаапсаюза і іншыя дзяржаўныя сеткі. Катэгарычна забараняецца выкарыстанне ў корме прадуктаў, якія ўтрымліваюць мясныя кампаненты або кампаненты, атрыманыя пасля кулінарнай апрацоўкі мяса (вада пасля мыцця мяса, мясарубкі, нажоў, сталоў і інш.). Вельмі важна весці барацьбу з грызунамі.

Уладальнікам свіней (у тым ліку, паляўнічым) пасля наведвання лесу неабходна дэзынфікаваць абутак і адзенне і абмежаваць па магчымасці наведванне памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца свінні.

Асноўнай крыніцай распаўсюджвання АЧС з’яўляюцца дзікія кабаны, таму дзяржаўная ветэрынарная служба пераканаўча рэкамендуе усім грамадзянам пасля наведвання лесу праводзіць дэзынфекцыю абутку (любым дэзсродкам) і адзення (шляхам кіпячэння).

Пабочным асобам трэба забараняць уваходзіць у памяшканні, дзе ўтрымліваюцца свінні.

Па пытаннях утрымання свіней на падвор’ях можна звяртацца ў сельвыканкамы і райветстанцыю.

Павел СІЦЬКО,

галоўны ветурач Ляхавіцкага раёна.

One thought on “Знята забарона па афрыканскай чуме

  • 03/04/2014 в 10:05
    Permalink

    Своевременная и долгождання новость. Успеем и катрофель посадить, и поросят купить.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *