Курортны сезон круглы год

Нехта выбірае для адпачынку зіму, а іншы чакае летняга сонца. Як расказала галоўны спецыяліст прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва раёна Ніна Плескацэвіч, сёлета на 2 кварталы года ў здраўніцы рэспублікі выдадзена 78 пуцёвак (з іх 18 – працаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, 21 – ветэранам вайны і працы, 32 – дзецям). Хто пабываў, засталіся задаволенымі. Асаблівыя ўспаміны ў тых, хто адпачываў у санаторыях “Белая вежа”, “Ясельда”, “Беразіна”, “Вяжуці”. Дзецям спадабаліся “Баравічок”, “Асілак”, “Случ”, “Неман”, “Налібокская пушча”. Дарэчы, адпачынак для дзяцей – бясплатны, для дарослых, якія працуюць, – з 1 мая па 30 кастрычніка мінімум: 20 працэнтаў ад сярэдняга заробку, а ў зімовыя месяцы і таго менш, — 15 працэнтаў. Дзяржава бярэ на сябе расходы на адпачынак інвалідаў І і ІІ груп, ветэранаў вайны.

З атрыманых на год для жыхароў раёна 148 пуцёвак 59 – для дзяцей, 27 – для ветэранаў і інвалідаў. Галоўным чынам прапаноўваецца адпачынак у рэспубліканскіх здраўніцах “Парэчча”, “Алеся”, “Бярэсце”. Выдзелена на год 3 пуцёўкі ў Салігорскую рэспубліканскую бальніцу спелеалячэння – для хворых астмай, 12 чалавек змогуць аздаравіцца ў Друскінінкаі ў санаторыі “Беларусь”. Калі жадаючых атрымаць санаторна-курортнае лячэнне з’явіцца больш, заўсёды можна заказаць пуцёўку з поўнай аплатай.

Набліжаецца самы папулярны летні сезон адпачынку. Хто на мора, хто на Вячу… Усе здраўніцы рэспублікі абяцаюць цудоўны, камфортны, запамінальны прыём і дзейсную прафілактыку здароўя.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *