Свята слова. Шаноўныя землякі!

Першая нядзеля верасня на Беларусі напоўнена надзвычай прамяністай духоўнасцю. Краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства – свята кнігі, друкаванага слова і роднай мовы.

Многія стагоддзі беларускае слова замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў. І невыпадкова Дзень беларускага пісьменства адзначаецца на пачатку новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню.

Штогод вандруючы па розных гістарычных мясцінах Беларусі, гэта свята абуджае творчы дух народа, актывізуе ўвагу на спазнанні сваіх вытокаў, каранёў, дае магчымасць адчуваць сябе далучанымі да агульнай справы, якой жыве ўся краіна.

Сардэчна віншуем вас са святам, жадаем моцнага здароўя, шчасця, плённай працы і дабрабыту.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *